ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У дзіцячым пакоі прайшлі заняткі для бацькоў
Круглы стол “Лічбавы кантэнт”

Стварэнне каталога “Бібліятэка Храптовічаў”

Іншыя навіны

15–16 красавіка 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Украіны прайшоў семінар па праекце ЮНЕСКА “Стварэнне каталога «Бібліятэка Храптовічаў»”.


У рабоце семінара прынялі ўдзел намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Л.Г. Кірухіна і загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Г.У. Кірэева.

На сустрэчы з генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Украіны А.С. Анішчанкам быў абмеркаваны Дагавор аб супрацоўніцтве паміж нацыянальнымі бібліятэкамі Беларусі і Украіны і разгледжана Пагадненне аб сумеснай рабоце над праектам “Стварэнне каталога «Бібліятэка Храптовічаў»”. З абодвух бакоў вызначаны каардынатары і ўзгоднены арганізацыйныя пытанні праекта .

Удзельнікамі семінара былі прадстаўлены паведамленні як пра саму калекцыю бібліятэкі Храптовічаў, так і пра яе фізічны стан. Асаблівая ўвага была нададзена пытанню алічбоўкі тытульных аркушаў выданняў, дэталёва абмеркаваны метады апісання і сканіравання дакументаў і інш. Усё гэта дазволіць працягнуць работу па выяўленні кніг, што належалі Храптовічам, не толькі ў Нацыянальнай бібліятэцы Украіны, але і ў іншых бібліятэках.

Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі перадалі 2 489 электронных копій тытульных аркушаў кніг са збору Храптовічаў, што захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Украіны.

Атрымана згода ўкраінскага боку на выкарыстанне паўнатэкставых электронных копій двух важных для даследчыкаў рукапісаў – “Записки Млечко” і Другога Cтатута 1566 г.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам