ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Грамадства для ўсіх узростаў
Пад знакам крылатага змея

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Нацыянальнай бібліятэкай Арменіі

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Нацыянальнай бібліятэкай Арменіі
Іншыя навіны

29–30 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Арменіі адбылася міжнародная канферэнцыя “Захаванне спадчыны для стабільнай будучыні”, прысвечаная 510-годдзю армянскага кнігадрукавання. Канферэнцыя аб’яднала вядучых і маладых спецыялістаў бібліятэчнай сферы з усяго свету.

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рэжыме анлайн таксама ўзялі ўдзел у форуме.

Генеральны дырэктар Аксана Кніжнікава выступіла з дакладам “Гістарычная памяць у кніжнай спадчыне: фарміраванне, захаванне, вывучэнне дакументнага фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі як фундаментальнай часткі інфармацыйных рэсурсаў”.

Ала Шарамецьева, начальнік інфармацыйнага цэнтра, прадставіла даклад “Інтэграцыя лічбавага бібліяграфічнага кантэнту бібліятэк Беларусі”.

Вячаслаў Брычкоўскі, загадчык сектара інавацыйнага развіцця бібліятэчна-інфармацыйных працэсаў, азнаёміў калег з дакладам “Праблемы і перспектывы арганізацыі доўгачасовага захавання лічбавай культурнай спадчыны”.

Удзел у канферэнцыі дазволіў абмеркаваць перспектывы і стратэгічныя напрамкі супрацоўніцтва бібліятэк у частцы павышэння якасці бібліятэчнага абслугоўвання і папулярызацыі пісьмовай спадчыны.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам