ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інтэрнэт-тэхналогіі ў бібліятэках
Дар Пасольства Кубы Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Супрацоўніцтва ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму

Супрацоўніцтва ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму
Іншыя навіны

21 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрства спорту, турызму і маладзёжнай палітыкі Расійскай Федэрацыі.


На пасяджэнні абмяркоўвалася тэма «Аб стане і перспектывах супрацоўніцтва ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму ў рамках Саюзнай дзяржавы", таксама адбылася асабістая сустрэча міністра спорту, турызму і маладзёжнай палітыкі Расійскай Федэрацыі Віталя Мутко з міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Грыгаравым.

Вынікам сумеснага пасяджэння калегій і сустрэчы міністраў стала падпісанне двух дакументаў: Праграмы супрацоўніцтва ў галіне фізічнай культуры і спорту на 2009–2010 гады, а таксама Плана ўзаемадзеяння па развіцці сферы турызму на 2009–2010 гады.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам