ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прайшло адкрыццё ІV Форуму бібліятэкараў Беларусі
Каля небяспечнай рысы

Тэставы доступ да ЭБС выдавецтва “Лань”

Тэставы доступ да ЭБС выдавецтва “Лань”
Іншыя навіны

Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і арганізацый – партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да ЭБС выдавецтва “Лань”.


Прадстаўленая электронна-бібліятэчная сістэма – гэта рэсурс, які змяшчае як электронныя версіі кніг выдавецтва “Лань” і іншых вядучых выдавецтваў вучэбнай літаратуры, так і электронныя версіі перыядычных выданняў па прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных навуках.

Асабісты кабінет карыстальніка дае наступныя магчымасці:

  • віртуальная кніжная паліца;
  • нататкі да кніг;
  • закладкі з каментарыямі;
  • цытаванне;
  • канспектаванне;
  • аддалены доступ (магчымасць працаваць у любы час, з любога месца, дзе ёсць Інтэрнэт).

З мэтай абароны аўтарскіх праў пры рабоце з электроннымі выданнямі існуюць абмежаванні на капіраванне і друкаванне тэксту.

Мова дакументаў – руская.

Для пачатку працы ў сістэме кожнаму чытачу неабходна зарэгістравацца.

Тэставы доступ адкрыты па 13 кастрычніка.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам