ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музейныя чытанні “Калядныя гісторыі”
Успомніць усё. Памятаць кожнага

Творчыя заняткі “Навагодняя гірлянда”

Творчыя заняткі “Навагодняя гірлянда”
Іншыя навіны

10 снежня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Навагодняя гірлянда”.

На занятках дзеці стварылі ў тэхніцы мадэлявання з паперы аб’ёмныя ялінкі. Пасля сабралі з іх навагоднія гірлянды са сняжынкамі. Гірлянды стануць цудоўным аздабленнем навагодняга свята.

Праслухоўванне навагодніх песенек і чытанне казкі У. Суцеева “Ёлка” дапамагло стварыць у дзяцей святочны настрой.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам