ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мроі ў садах Версаля
Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя з Данской дзяржаўнай публічнай бібліятэкі

Творчыя заняткі “Сланечнік”

Творчыя заняткі “Сланечнік”
Іншыя Навіны

23 верасня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Сланечнік”, на якіх дзеці стварылі асенні выраб у тэхніцы “гратаж”.

З дапамогай васковай крэйды юныя ўдзельнікі пафарбавалі выразаны з аркуша кружок – сярэдзінку сланечніка. На каляровы воск нанеслі чорную гуаш і прамалявалі шпажкай клятчасты ўзор. На кардонную аснову прыклеілі падрыхтаваную сярэдзінку кветкі, размаляваныя акварэллю папяровыя пялёсткі, зялёную траўку і агароджу з драўляных палачак, злучыўшы дэталі ў прыгожую кампазіцыю.

Падчас гульні “Сланечнік” дзеці даведаліся, як сланечнік “любуецца” сонейкам і паварочваецца ўслед за ім.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам