29 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася інструктыўна-метадычная нарада з ідэалагічным актывам г. Мінска.
Мэта – напярэдадні адзінага дня галасавання абмеркаваць актуальныя пытанні інфармацыйнай працы.
Спікерамі выступілі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава, старшыня Мінскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў, старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі Аляксандр Шчаковіч, генеральны дырэктар УП “Агенцтва «Минск-Новости»” Андрэй Крывашэеў, першы сакратар МДА ГА “БРСМ” Раман Бандарук і старшыня МГА РГА “Белая Русь” Наталля Воранава.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснікі кіраўнікоў адміністрацый раёнаў г. Мінска, начальнікі ўпраўленняў (аддзела) ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацый раёнаў г. Мінска, актыў гарадскіх арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “БРСМ”, “БСЖ”, прафсаюзаў Першамайскага, Савецкага і Фрунзенскага раёнаў г. Мінска.
Удзельнікі абмеркавалі асноўныя задачы і формы інфармацыйнай працы з насельніцтвам у перыяд правядзення адзінага дня галасавання, інструменты дэструктыўнай прапаганды ў перадвыбарчы перыяд і метады процідзеяння ім, ход правядзення выбарчай кампаніі на тэрыторыі Мінска, працу грамадскіх арганізацый у перыяд выбарчай кампаніі.
Сустрэча скончылася падвядзеннем вынікаў.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.