ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Зімовыя карункі
Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва

У бібліятэцы адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

У бібліятэцы адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
Іншыя Навіны

7 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 75-годдзя з дня прыняцця 9 снежня 1948 г. Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

У мэтах распаўсюджвання дакладнай інфармацыі аб генацыдзе беларускага народа, фарміравання прававых перадумоў для прызнання і асуджэння генацыду беларускага народа на міжнародным узроўні, а таксама інфармавання сусветнай супольнасці аб выніках расследавання крымінальнай справы і абмену вопытам Генеральная пракуратура правяла навукова-практычную канферэнцыю.

konferents_genotsid_1.jpg

Мерапрыемства пачалося з прэзентацыі кніг “Геноцид белорусского народа. Карательные операции” і “Книга памяти. Европа”.

У рамках канферэнцыі адбылося пленарнае пасяджэнне. З прывітальнымі словамі выступілі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка, дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч, генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Сукала, міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін, старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Гара, генеральны пракурор Расійскай Федэрацыі Ігар Красноў, старшыня Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі Аляксандр Бастрыкін.

konferents_genotsid_7.jpg

Удзельнікамі мерапрыемства былі разгледжаны пытанні фальсіфікацыі гісторыі злачынстваў нямецка-фашысцкіх акупантаў, генацыд як з’ява мінулага або трагічная дадзенасць сучаснасці, абмеркаваны нацысцкія стратэгіі ў адносінах да этнасаў СССР, сістэмы доказаў намеру генацыду славянскіх народаў у дзеяннях нацысцкай Германіі на акупіраваных тэрыторыях СССР.

У канферэнцыі ўзялі ўдзел шэраг палітычных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў грамадскіх структур, архіўных устаноў і навуковай супольнасці, якія ўнеслі важкі ўклад ва ўвекавечанне памяці ахвяр генацыду.

konferents_genotsid_3.jpg

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам