ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларусы замежжа наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі
Творчыя заняткі “Паштоўка для мамы”

У бібліятэцы адбыліся музейныя заняткі “Таямніцы старадрукаў: даследуем і вывучаем гербарыі”

У бібліятэцы адбыліся музейныя заняткі “Таямніцы старадрукаў: даследуем і вывучаем гербарыі”
Іншыя навіны

22 кастрычніка ў музеі кнігі прайшлі творчыя заняткі “Таямніцы старадрукаў: даследуем і вывучаем гербарыі”.

Юныя кнігазнаўцы ўбачылі ўнікальныя выданні гербарыяў з фонду бібліятэкі, пазнаёміліся з выявамі лекавых раслін з “Гербарыя”, які надрукаваў Петэр Шофер (Peter Schöffer) у Майнцы ў 1484 г., і “Гербарыя”, выдадзенага ў Венецыі ў 1509 г.

У выданні 1484 г. гравюры пасля друку былі расфарбаваны ад рукі зялёным, жоўтым, чырвоным і сінім колерамі. У другім асобніку “Гербарыя” выявы раслін некаляровыя (ксілаграфія).

У якасці творчага задання ўдзельнікі сустрэчы расфарбавалі ад рукі друкаваную старонку з “Гербарыя” 1509 г.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам