ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Апублікавана праграма семінара “Гісторыя праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”
Адбыўся ўстаноўчы сход па стварэнні палітычнай партыі “Белая Русь”

У бібліятэцы адсвяткавалі 105-годдзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

У бібліятэцы адсвяткавалі 105-годдзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Іншыя Навіны

20 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 105-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Дню абаронцаў Айчыны.

Сучасны Дзень абаронцаў Айчыны не пазбаўлены ваеннай афарбоўкі, але цяпер яго сфера ахопу не абмяжоўваецца толькі вайскоўцамі. Сёння гэтае свята лічаць сваім усе, хто мае дачыненне да абароны краіны і сваёй сям’і. Гэта свята доблесці, мужнасці, гонару і любві да Радзімы.

На святочным канцэрце выступілі ваенны аркестр 56-га асобнага Тыльзіцкага ордэна Чырвонай Зоркі палка сувязі ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны (дырыжор – Аляксандр Баравік), аркестр вайсковай часці 32/14 (3-я асобная Чырванасцяжная брыгада спецыяльнага прызначэння, дырыжор – старшы прапаршчык Сяргей Шынкарэнка), студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, выхаванцы Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Арт”, народны вакальны ансамбль “Канцэртная група ВПС і войскаў СПА”.

Дарагія мужчыны, віншуем вас з надыходзячым Днём абаронцаў Айчыны і жадаем вам сіл, мужнасці і адвагі! Хай кожны дзень будзе паспяховым, кожны ўчынак годным, кожнае слова цвёрдым, а кожнае дзеянне ўпэўненым.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

29 Май 2024

29 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам дэлегата Усебеларускага народнага сходу ад галіны “Культура”, члена пастаяннай камісіі Мінгарсавета Святланы Вінакуравай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

28 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэстаўрацыя лістовак-плакатаў 1943 года выдання з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 Май 2024

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у аддзеле рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі адрэстаўрыраваны дзве лістоўкі-плакаты 1943 года выдання.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам