ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ад літары да слова. Ад слова да мовы
Сустрэча з адвакатам па тэме праў на аліменты

У дар бібліятэцы перададзены магілёўскія выданні XVIIІ стагоддзя

У дар бібліятэцы перададзены магілёўскія выданні XVIIІ стагоддзя
Іншыя Навіны

17 лютага ў музеі кнігі адбылася перадача ў дар старадрукаваных кірылічных выданняў з Магілёўскай друкарні ад прадстаўнікоў старэйшага ў Беларусі мотаклубу ўладальнікаў матацыклаў Harley-Davidson.

Кніжны фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся стараверскімі выданнямі "Часоўнік" і "Псалтыр", якія былі надрукаваныя ў 30-х гадах XVIIІ стагоддзя.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка. Ён адзначыў важнае месца своеасаблівай кніжнай культуры старавераў у беларускім кнігадрукаванні і выказаў словы падзякі за кніжныя помнікі, якія папоўняць каштоўныя калекцыі бібліятэкі.

2-Harley-Davidson.jpg

Намеснік дырэктара мотаклубу H.O.G Minsk Chapter Belarus Аляксандр Шугай расказаў пра святкаванне 10-годдзя мотаклуба і пра культурныя акцыі, якія ствараюць свята не толькі для аматараў мотаруху, але і для кожнага неабыякавага. Ён падкрэсліў, што Нацыянальная бібліятэка як галоўная захавальніца кніжнай спадчыны – гэта месца сілы ведаў, і дадаў, што клуб рады папоўніць бібліятэчны фонд.

Галіна Кірэеева, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, падрабязней пазнаёміла гасцей з выдавецкім рэпертуарам і асаблівасцямі друку для старавераў у Магілёўскай друкарні.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам