22 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку.
Вясновае мерапрыемства прайшло весела і актыўна.
Калектыў бібліятэкі навёў парадак у Севастопальскім парку, правёў уборку ў чытальных залах і кнігасховішчы, на працоўных месцах і ў службовых памяшканнях, галерэях і грамадскіх прасторах, холах і калідорах, добраўпарадкаваў прылеглую тэрыторыю, унутраныя дворыкі, клумбы, балконы і адкрытую аглядную пляцоўку.
Бібліятэка – гэта зручная сучасная пляцоўка, дзе можна не толькі чытаць і вучыцца, але і глядзець фільмы, слухаць музыку, атрымліваць асалоду ад мастацтва ў галерэях, наведваць фізкультурна-аздараўленчы комплекс.
Дарагія чытачы і госці! Наша дружная каманда добра папрацавала, каб стварыць для вас камфортнае асяроддзе для вучобы, работы і новых уражанняў! Мы вас заўсёды чакаем!
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.