ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сям’я ў сучасным свеце
Перадавыя тэхналогіі – залог эканоміі і поспеху энергетычнай бяспекі краіны

У сэрцы з Радзімай

У сэрцы з Радзімай
Іншыя навіны

5 мая а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікамі беларускага замежжа “У сэрцы з Радзімай”.


Мерапрыемства ладзіцца ў рамках ХV Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі “СМІ ў Беларусі”, да ўдзелу ў якой запрошаны суайчыннікі, прадстаўнікі СМІ і літаратурнай творчасці з-за мяжы.

Удзел у творчай сустрэчы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі возьмуць прадстаўнікі беларускай дыяспары з Украіны, Эстоніі, Грузіі, Польшчы, Латвіі.

У рамках правядзення творчай сустрэчы будзе арганізавана выстаўка-прагляд з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, на якой будуць прадстаўлены каля 60-ці дакументаў аб гісторыі беларускага замежжа, выхадцах з беларускіх земляў, імёны якіх вядомы як на роднай зямлі, так і ў Расіі, Украіне, Латвіі, Чэхіі, Польшчы, Вялікабрытаніі і іншых краінах. Акрамя кніг па гісторыі беларускай эміграцыі, будуць экспанавацца зборнікі твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія працуюць за мяжой.

Падчас мерапрыемства Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі будуць перададзены ў дар кнігі паэтаў і пісьменнікаў беларускага замежжа.

Тэлефон для даведак: 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам