ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Палітра свабодных гукаў
Пасяджэнне Міжурадавага савета па супрацоўніцтве ў будаўнічай дзейнасці

V Беларускі міжнародны медыяфорум

V Беларускі міжнародны медыяфорум
Іншыя навіны

11 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пленарнае пасяджэнне V Беларускага міжнароднага медыяфоруму на тэму “Рэспубліка Беларусь: партнёрства ў імя будучыні”.


V Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні", які сабраў амаль 500 удзельнікаў, прайшоў у Беларусі з 8 па 11 чэрвеня.

Згодна з праграмай пленарнага пасяджэння былі праведзены дыскусіі на тэмы: “Інтэграцыя на постсавецкай прасторы. Праблемы і перспектывы сучаснага этапа саюзнага будаўніцтва”, “Беларусь у глабальных працэсах. Адкрытасць і мадэрнізацыя як фактары інавацыйнага развіцця краіны”, “Сродкі масавай інфармацыі як фактар кансалідацыі эканамічнай і гуманітарнай прасторы СНД”.

Па заканчэнні пасяджэння быў прыняты выніковы дакумент V Беларускага міжнароднага медыяфоруму – "Мінская ініцыятыва", у якой удзельнікі форума падкрэслілі важнасць кансалідацыі намаганняў для сумеснага рашэння праблем гуманітарнай сферы, міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, адукацыі, навукі, масавай інфармацыі, культуры і экалогіі.

Арганізатарамі медыяфоруму выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міжнародная канфедэрацыя журналісцкіх саюзаў і Беларускі саюз журналістаў. Удзельнікамі сталі прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі з 18 замежных дзяржаў: Расіі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Туркменістана, Малдовы, Украіны, Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана, Кыргызстана, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Германіі, Сірыі і Вялікабрытаніі.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам