ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчыя заняткі “Васьміног”
Беркаўскія чытанні – 2021

VI Форум бібліятэкараў Беларусі: другі дзень працы

VI Форум бібліятэкараў Беларусі: другі дзень працы
Іншыя Навіны

28 мая ў бібліятэцы працягваў працаваць VI Форум бібліятэкараў Беларусі “Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці”.

Другі дзень працы форуму пачаўся з пасяджэння круглага стала “Арганізацыйныя і нарматыўныя аспекты дзейнасці Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі ў новым складзе”.

Члены Савета Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, кіраўнікі і спецыялісты бібліятэчнай сферы абмеркавалі Палажэнне аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэк Рэспублікі Беларусь, прыярытэты дзейнасці асацыяцыі на перыяд да 2024 года і яе ўзаемадзеянне з органамі дзяржаўнага кіравання.

Таксама адбылося пасяджэнне секцыі “Актуальныя пытанні дзейнасці бібліятэк на сучасным этапе”.

Удзельнікі падзяліліся меркаваннем аб прафесіі бібліятэкара ў новай рэальнасці, вопытам работы ў арганізацыі інтэрактыўных выстаў, абслугоўвання карыстальнікаў ва ўмовах пандэміі, поспехамі ў праектнай і інавацыйнай дзейнасці, распавялі аб новых інструментах папулярызацыі бібліятэкі, кнігі і чытання.

Усе спікеры сесіі падкрэслілі: сёння важную ролю ў дасягненні поспеху адыгрываюць эфектыўныя прафесійныя камунікацыі і цеснае ўзаемадзеянне.

Праграма мерапрыемстваў уключала і правядзенне майстар-класаў. Загадчыца аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ірына Якаўлеўна Васільковіч пазнаёміла калег з практыкай стварэння комплексных выставачных праектаў на прыкладзе паспяховай выставы кніжнай графікі Беларусі “ILLUSTRATIO. Разнастайнасць тэхнік ілюстравання”.

Скончыўся форум выніковым пасяджэннем, дзе ўдзельнікі абмеркавалі вынікі плённай працы па абмене вопытам, пошуку новых ідэй і матывацыі і выпрацавалі новыя кірункі ўзаемадзеяння бібліятэк краіны.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама:


Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам