ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тэставы доступ да ЭБС Znanium.com
Міжнародная абарона праў дзіцяці

Віртуальны праект “Беларусь у першай сусветнай”: ажыўшыя старонкі гісторыі Вялікай вайны

Віртуальны праект “Беларусь у першай сусветнай”: ажыўшыя старонкі гісторыі Вялікай вайны
Іншыя навіны

Ці ведаеце вы пра бітву за Парыж пад Нараччу; пра ураджэнца Беларусі У. Май-Маеўскага, які стаў прататыпам генерала Кавалеўскага ў фільме “Ад'ютант яго правасхадзіцельства”; пра французскага жывапісца Ж.-Л. Фарэна; які пайшоў на вайну ў 62 гады і ў сваіх малюнках адлюстраваў увесь трагізм таго, што адбываецца?

Інфармацыю пра гэта і многае іншае можна знайсці ў матэрыялах праекта “Беларусь у Першай сусветнай”, створанага Нацыянальнай бібліятэкай чатыры гады таму, да 100-годдзя пачатку вайны. Віртуальны праект атрымаўся маштабным: было алічбавана каля 70 выданняў агульным аб'ёмам звыш 10 тысяч старонак тэкставага матэрыялу, а таксама каля 150 малюнкаў.

ob_informacia.jpg

У праекце апісваюцца асноўныя баі і ваенныя аперацыі, якія вяліся на тэрыторыі нашай краіны: Віленская аперацыя, Свянцянскі прарыў, Нарачанская аперацыя (бітва за Парыж пад Нараччу), Баранавіцкая аперацыя, абарона Смаргоні, Сталовіцкі бой, Крэўская аперацыя. Раздзел дапоўнены картамі і схемамі тэатра ваенных дзеянняў.

baranavichi.jpg

Праект адкрывае доступ да алічбаваных мастацкіх і дакументальных твораў пра Першую сусветную вайну, падзеі якой пераасэнсаваны як непасрэднымі ўдзельнікамі ваенных дзеянняў (Аляксеем Брусілавым, Баляславам Вевернам, Юрыем Данілавым, Міхаілам Савіным, Эрыхам Людэндорфам і інш.), так і беларускімі пісьменнікамі, такімі як Максім Гарэцкі, Максім Багдановіч, Якуб Колас, Янка Купала, Змітрок Бядуля, Пятрусь Броўка, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва і інш. Іх творы, напісаныя ў 1914–1930-х гадах ХХ стагоддзя, падымаюць тэмы ваенных будняў і гераізму, бежанства і жыцця на акупаванай тэрыторыі, дэгуманізацыі грамадства і крызісу традыцыйных маральных каштоўнасцей, што справакавала першая ў гісторыі чалавецтва вайна, якая ахапіла ўвесь свет.

45.JPG Kolas_vaina_vaine.jpg Velikaya_voina_c2.jpg

Крыніцай дакументальных ілюстрацый паслужылі фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Для праекта былі алічбаваны фатаграфіі з перыядычных выданняў “Ніва” і “Летапіс вайны”, а таксама ўнікальная калекцыя літаграфій, створаная французскім жывапісцам, літографам, гравёрам і карыкатурыстам Жанам-Луі Фарэнам. Выявы суправаджаюцца рэплікамі герояў ваенных сцэнак, і такія малюнкі з подпісамі ўражваюць мацней, чым сухія лічбы пра вайну, нават вельмі вялікія.

periodika6.jpg

foren8.jpg

foren5.jpg

Сёлета да 100-годдзя заканчэння вайны анлайн-рэсурс быў дапоўнены раздзелам “Палкаводцы і ваеначальнікі Першай сусветнай – ураджэнцы Беларусі”. Акрамя біяграфічнай інфармацыі, у ім даецца гістарычная даведка аб ваенных падраздзяленнях – палках і дывізіях, узначаленых нашымі суайчыннікамі, а таксама бібліяграфія па тэме.

polkovodcy.jpg

У лістападзе Еўропа шырока адзначае 100-годдзе заканчэння Першай сусветнай вайны. Для беларусаў рэфлексія і памяць аб гэтай вайне паблякла на фоне наступных не менш значных і трагічных падзей ХХ стагоддзя – Кастрычніцкай рэвалюцыі, калектывізацыі, Другой сусветнай вайны і інш. Як следства, значэнне і спадчыну Вялікай вайны 1914–1918 гг. беларускай грамадскасці яшчэ трэба пераасэнсаваць. Гэта і дапамагае зрабіць абноўлены электронны мультымедыйны рэсурс “Беларусь у Першай сусветнай”.

St.JPG

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі арганізавана таксама выстаўка “Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг.”

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам