ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Зоркам насустрач
“Старонкі памяці”. Дзяржаўная бібліятэка імя У.І. Леніна ў другой палове 1960-х гадоў

Візіт дэлегацыі Міністэрства юстыцыі Каралеўства Саудаўская Аравія

Візіт дэлегацыі Міністэрства юстыцыі Каралеўства Саудаўская Аравія
Іншыя Навіны

26 лютага Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Каралеўства Саудаўская Аравія на чале з міністрам юстыцыі шэйхам доктарам Валід бін Мухамед Аль-Самаані.

Для ганаровых гасцей правялі экскурсію па “алмазе ведаў”, падчас якой іх пазнаёмілі з багатай гісторыяй і культурнай спадчынай установы. Члены дэлегацыі выказалі захапленне арганізацыяй і маштабамі бібліятэкі, а таксама адзначылі яе важную ролю ў захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Беларусі.

minvo-iyustitsii-SA_1.jpg

У рамках візіту адбылося падпісанне дарожнай карты па супрацоўніцтве ў прававой сферы на 2024–2025 гады паміж Міністэрствам юстыцыі Каралеўства Саудаўская Аравія і Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам