ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Журы назвала пераможцаў прэміі “Дэбют”
Семінар да Дня праваслаўнай кнігі

Візіт у бібліятэкі Магілёўскай вобласці

Візіт у бібліятэкі Магілёўскай вобласці
Іншыя навіны

27 сакавіка ў рамках семінара “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню” дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Марына Пшыбытка наведалі Вішоўскую і Княжыцкую сельскія бібліятэкі Магілёўскай вобласці.

Загадчыца бібліятэкі аграгарадка Вішоў Бялыніцкага раёна Наталля Пікас распавяла пра ролю бібліятэкі ў жыцці мясцовага насельніцтва. Установа культуры – сапраўдны інфармацыйны, адукацыйны і сацыякультурны цэнтр для дарослых і дзяцей.

Фонд бібліятэкі налічвае больш за 14 тыс. экзэмпляраў. Чытачоў заўсёды чакае выстаўка “смачных” кніг “Кошык бібліятэчных ласункаў”, для якой бібліятэкары падбіраюць самую цікавую літаратуру па той ці іншай тэме.

Каб кожнае наведванне бібліятэкі для мясцовых жыхароў стала святам, пры ёй дзейнічаюць два клубы і гурток па інтарэсах. Пяты год працуе сямейны клуб “Гармонія”, куды прыходзяць дарослыя і дзеці і за кубачкам кавы ці гарбаты дзеляцца рознымі гісторыямі з прачытаных кніг. Для развіцця творчасці дзяцей і падлеткаў, прывівання цікавасці да чытання арганізаваны клуб “Умейка” і гурток “Кнігаранё”.

Бібліятэкары разам з найбольш актыўнымі чытачамі наведваюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, сем'і загінулых воінаў, дастаўляюць ім літаратуру на дом, аказваюць неабходную дапамогу.

Работнікі бібліятэкі па крупінках шукаюць унікальныя гістарычныя матэрыялы пра ваеннае мінулае Вішова: біяграфіі ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, запісваюць успаміны, знаходзяць дакументы аб помніках і абелісках Вішоўскага краю. Уся сабраная інфармацыя размешчана ў базе даных “Вайна. Перамога. Памяць”.

У цэнтры ўвагі працы бібліятэкі – аднаўленне народных свят, абрадаў, традыцый. Штогод бібліятэкары – у ліку галоўных арганізатараў выставак прадметаў народнай творчасці, свят “Дажынкі”, “Каляды”, “Масленіца”, “Купалле” і г.д.

Дзякуючы таму, што ў бібліятэцы працуюць па-сапраўднаму захопленыя сваёй справай людзі, яна заўсёды поўная наведвальнікаў.

Бібліятэкар Княжыцкай сельскай бібліятэкі Магілёўскага раёна Ларыса Маісеенка таксама распавяла пра сваю працу.

Установа культуры размешчана ў будынку сярэдняй школы, таму асноўныя чытачы тут дзеці і падлеткі. У той жа час у зону абслугоўвання бібліятэкі ўваходзяць 16 населеных пунктаў раёна, у якіх пражывае больш за 1 400 чалавек. Самая аддаленая вёска размешчана на адлегласці 11 км. Каб даставіць літаратуру ўсім чытачам, на дапамогу Ларысе Васільеўне прыходзіць аўтобус. Кнігі, газеты, часопісы... З вялікай радасцю сустракаюць сельскія жыхары любыя навінкі літаратуры, якіх, на жаль, не так шмат. Да прыкладу, у мінулым годзе фонды бібліятэкі папоўніліся толькі на 167 новых кніг.

Vishov_1.jpg

У рамках акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” Раман Матульскі перадаў Вішоўскай і Княжыцкай сельскім бібліятэкам Магілёўскай вобласці камплекты літаратуры для папаўнення іх фондаў.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам