ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)
Пранікаючы ў тайны творчасці

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.
Іншыя Навіны

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Адваяванае мірнае неба абавязвае нас у адпаведнай узросту дзяцей форме распавядаць пра подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны. Наша галоўная задача – сфарміраваць у падрастаючага пакалення моцны інфармацыйны імунітэт да фальсіфікацыі гісторыі. Будучыня Беларусі за маладым пакаленнем, здольным годна памяці загінулых супрацьстаяць унутраным і знешнім пагрозам нацыянальнай бяспецы сваёй Радзімы.

Бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” распрацаваны Нацыянальнай бібліятэкай па ініцыятыве Уладзіміра Апановіча, кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні СШ № 24. Патрыятычнае выхаванне школьнікаў накіравана на фарміраванне ў вучняў патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці Радзіме, гатоўнасці да выканання задач па абароне Айчыны і авалодання для гэтага неабходнымі ведамі, уменнямі і навыкамі.


Усяму свету вядомы гераічныя подзвігі абаронцаў Брэсцкай крэпасці, якую разам з асабовым складам 333-га стралковага палка і пагранічнікамі абаранялі байцы 132-га асобнага канвойнага батальёна войскаў НКУС. Удзел супрацоўнікаў органаў унутраных спраў ва ўсенароднай узброенай барацьбе насіў разнастайны характар і вызначаўся абставінамі, якія склаліся. Гэта былі арганізавана-кіруемыя сілы, якія дзяржава накіроўвала на рашэнне розных задач ваеннага часу.

З лета 1941 г. падпольныя піянерскія атрады і групы дзейнічалі ў многіх беларускіх гарадах і населеных пунктах. У загадзе, выдадзеным адным з генералаў вермахта адзначана: “Усімі сродкамі перашкаджаць грамадзянскім асобам хадзіць па чыгунках. Асабліва трэба сцерагчыся ўсюдыісных хлапчукоў савецкай арганізацыі піянераў”. Тысячы піянераў сыходзілі ў партызанскія атрады, станавіліся санітарамі і сувязнымі, разведчыкамі і ўдзельнікамі баявых аперацый.

Выкарыстаныя пры правядзенні заняткаў метадычныя прыёмы: экскурсія, інфармацыйнае паведамленне, прэзентацыя, бібліяграфічны агляд літаратуры, практычная частка, агляд экспазіцый “Мова ваеннай ілюстрацыі” і “Аўтографы мужнасці”, раздатачны матэрыял для самастойнай працы, гутарка.


Будучыя абаронцы Айчыны азнаёміліся з алгарытмамі пошуку інфармацыі па тэме ў электронным каталогу і БД “Беларусь ад мінулага да сучаснага”. Павышаная цікавасць да ваеннай вучэбнай і навуковай літаратуры абгрунтавана актыўнасцю ВПК “Гонар”. Рабяты актыўна наведваюць вайсковую частку АМАПа, мерапрыемствы МУС у Палацы Рэспублікі, урокі мужнасці з Аляксеем Талаем, Цэнтральны музей унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь на базе в/ч 5448, сумесна з супрацоўнікамі РУУС высаджвалі алеі да 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Асаблівасці працы з картачнай бібліяграфіяй школьнікі асвойвалі па станцыях сістэматычнай картатэкі артыкулаў: “Гісторыя Камітэта дзяржаўнай бяспекі” – “Гісторыя міліцыі” – “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” – “Змест, формы і метады піянерскай работы” – “Злёты і пленумы піянерскіх арганізацый” – “Злёты і пленумы піянерскіх важатых” – “Гісторыя піянерскай арганізацыі Беларусі” – “Піянеры ў гады Вялікай Айчыннай вайны” – “Персаналіі піянерважатых”. Храналагічная глыбіня архіва датуецца 1925 г.

Практычная частка ўключала працу з заказанай літаратурай у адпаведнасці са спецыяльна падрыхтаваным для навучэнцаў ВПК “Гонар” рэкамендацыйным спісам артыкулаў за 1993–2023 гг. “Дзейнасць піянерскіх арганізацый, міліцыі і Народнага камісарыята ўнутраных спраў у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Школьнікі вывучалі матэрыялы па падгрупах – “Піянерскія арганізацыі”, “Міліцыя”, “Народны камісарыят унутраных спраў” – і дзяліліся з аднакласнікамі ўражаннямі.


Літаратура аб дзейнасці піянерскай арганізацыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўключала крыніцы аб подзвігах юных патрыётаў: М. Казея, У. Шчарбацэвіча, Г. Юшкевіча, У. Матусевіча, А. Вольскага, Г. Занько, А. Ульянава, Л. Герасіменка, М. Гурло, У. Барсука, В. Мельнікава. Друкаваныя выданні пазнаёмілі рабят з вытокамі і перадумовамі арганізацыі малодшай галіны піянерскага руху, усесаюзнай пяцідзёнкай акцябрат, гісторыяй развіцця піянерскага руху ў Рэспубліцы Беларусь і дзіцячага руху г. Мінска 1920–1988 гг., піянерскай поштай СШ № 1 г. Пружаны Брэсцкай вобласці (у 1968 г.было створана піянерскае паштовае аддзяленне), сучасным станам развіцця грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”, формамі работы раённых піянерскіх арганізацый і тэндэнцыямі развіцця каштоўнасных арыенціраў піянерскага руху ў Рэспубліцы Беларусь.

Матэрыялы па гісторыі міліцыі распавялі пра службу ў гады Вялікай Айчыннай вайны камандзіра аддзялення дывізіёна міліцыі старшыны Васіля Гаўрылюка, генерал-маёра міліцыі Генадзя Пукава, ролі работнікаў міліцыі і батальёна капітана Канстанціна Уладзімірава ў абароне г. Магілёва, палкоўніка міліцыі ў адстаўцы і ўдзельніка штурму Берліна Сяргея Пыко, арганізацыі і асноўных напрамках дзейнасці міліцыі ў пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Крыніцы аб Народным камісарыяце ўнутраных спраў прыадчынілі заслону гісторыі аб дзейнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны: аператыўна-чэкісцкіх груп і атрадаў, зніклых без вестак у 1942–1943 гг. спецгруп НКУС – НКДБ БССР, пагранічных і ўнутраных войскаў па ахове тылу дзеючай арміі, 53-га аператыўнага мотастралковага палка НКУС БССР, удасканаленні разведвальнай работы органаў дзяржаўнай бяспекі за перыяд акупацыі тэрыторыі Беларусі, асновах барацьбы НКУС – МУС Беларусі з дзіцячай безнагляднасцю і беспрытульнасцю, арганізацыі і тактыцы зафрантавой працы органаў дзяржаўнай бяспекі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення аперацыі “Баграціён”.

chest_7.jpg

Кніжны фонд і інфармацыйнае асяроддзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі забяспечвае рэалізацыю палажэнняў Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021–2025 гг. Дзейнасць галоўнай бібліятэкі краіны накіравана на фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў з улікам палажэнняў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у інфармацыйнай сферы. Бібліяграфічныя ўрокі садзейнічаюць фарміраванню ведаў, уменняў і навыкаў пошуку якаснай вучэбнай і навуковай інфармацыі. Сацыякультурнае і эстэтычнае асяроддзе беларускага “алмаза ведаў” з дапамогай культурных мерапрыемстваў і галерэйна-выставачнай дзейнасці спрыяюць духоўна-маральнаму развіццю і выхаванню асобы. Нацыянальная бібліятэка Беларусі заўсёды рада актыўнаму выкарыстанню кніжнага фонду падрастаючым пакаленнем і ўдзелу ў імрэзах духоўна-маральнай накіраванасці.

Цыкл заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі, уключае наступныя бібліяграфічныя ўрокі: “Непаўторная вясна 1940”, “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны”, “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў”, “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева”.

Заказаць поўны цыкл або асобныя заняткі можна па тэлефонах: (8 017) 293 27 40(8 029) 198 41 83; e-mail: polunchenkoolga@yandex.by.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам