23 чэрвеня Нацыянальная бібліятэка ўзяла ўдзел у прэзентацыі кнігі ўспамінаў “Последние свидетели” – сумеснага праекта БЕЛТА і Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
У рамках прэзентацыі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны выхаванцам Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча і ліцэістам патрыятычных класаў былі прадстаўлены выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаныя тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Выданні адлюстроўваюць даследаванні і публікацыі апошніх гадоў аб злачынствах нацыстаў супраць грамадзянскага насельніцтва нашай рэспублікі. У кнігах раскрыты тэмы халакосту, нацысцкіх лагераў смерці, спаленых вёсак, карных аперацый, гістарычныя сведчанні малалетніх вязняў канцлагераў.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.
Глядзіце таксама фотарэпартаж БЕЛТА пра мерапрыемства.