ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці”
Віншуем з 85-годдзем Ларысу Уладзіміраўну Гурскую!

Выпускнікі факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ наведалі бібліятэку

Выпускнікі факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ наведалі бібліятэку
Іншыя Навіны

30 лістапада адбылася сустрэча кіраўнікоў Нацыянальнай бібліятэкі з выпускнікамі факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць”.

Мэта візіту – прывабліванне студэнтаў-выпускнікоў на першыя працоўныя месцы, азнаямленне з матэрыяльна-тэхнічнай базай і ўмовамі працы.

BDUKM_studenty-1.jpg

Студэнтаў пазнаёмілі з дзейнасцю галоўнай бібліятэкі краіны, яе роляй у грамадстве, расказалі пра гісторыю і рэсурсы ўстановы, яе магчымасці як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра. Сустрэча прайшла ў інтэрактыўнай форме: студэнты задавалі пытанні і абмяркоўвалі з прадстаўнікамі бібліятэкі тэмы, якія іх цікавяць.

Пасля заканчэння сустрэчы для выпускнікоў правялі экскурсію, падчас якой яны наведалі музей кнігі і чытальныя залы, пазнаёміліся з архітэктурнымі асаблівасцямі і мастацкім афармленнем “алмаза ведаў”.

BDUKM_studenty-2.jpg

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам