ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Няхай заўжды смяюцца дзеці
Семінар-трэнінг па пошуку ў ЕАПАТІС

Выстаўка графікі Наталлі Слушко

Выстаўка графікі Наталлі Слушко
Іншыя навіны

5 чэрвеня а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі графікі Наталлі Слушко.


Наталля нарадзілася ў 1973 годзе. Вучылася ў мастацкім ліцэі, пасля – у мастацкім вучылішчы. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “дызайнер інтэр’ераў”. Пасля 25 гадоў у дзяўчыны выявілі цяжкае генетычнае захворванне, 9 лютага 2011 года яе не стала.

Усё сваё жыццё Наталля малявала, як бы ні складваліся абставіны, у якіх бы ўмовах яна ні знаходзілася. Яе малюнкі – гэта своеасаблівы свет, свет дабрыні, святла, дзіцячай непасрэднасці і самых цёплых і добрых пачуццяў. У іх столькі яркіх фарбаў, аптымізму, фантазіі, што яе работы не пакідаюць раўнадушным ні аднаго гледача.

Выстаўка будзе доўжыцца да 17 чэрвеня 2012 г.

Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-28-33.

E-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам