ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кнігі ў дар ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў гонар 90-годдзя Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь
29 студзеня – 4 лютага 1944 года. 31 тыдзень да Вызвалення

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”
Іншыя Навіны

Сёння мы пачынаем знаёміць вас з новай рубрыкай “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

Унікальная рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” папулярызуе для шырокай аўдыторыі багацце выяўленчых дакументаў, захоўваемых у “алмазе ведаў”, тых каштоўнасцей, якія часам незаслужана застаюцца па-за ўвагай чытачоў. Эстампы з аўтографамі, лінарыты, малюнкі і эскізы, выявы з фотахронікі ТАСС і БЕЛТА, плакаты савецкага часу, каталогі выставак, тэатральныя афішы і фотафрагменты з тэатральных пастановак, паштоўкі розных часоў – усе гэтыя каштоўныя дакументы дэманструюцца ў экспазіцыях рубрыкі, прысвечаных розным тэмам, святам, падзеям з гісторыі сусветнай культуры і мастацтва.

Pashtouki-2.jpg

Сёлета адзначаецца 185-годдзе з дня вынаходства фатаграфіі. Яе гісторыя пачалася яшчэ ў эпоху Рэнесансу, калі мастакі карысталіся першымі камерамі-абскурамі. Аднак менавіта ў студзені 1839 года ў Французскай акадэміі навук быў прадстаўлены даклад пра новы спосаб стварэння выяў, распрацаваны Ньепсам, Дагерам, Фоксам Тальбатам і іншымі.

Pashtouki-3.jpg

Экспазіцыя “Погляд скрозь час” пазнаёміць з гісторыяй узнікнення фатаграфіі, дагератыпамі, эвалюцыяй фотаапаратаў, а таксама з творчасцю сусветных фатографаў: А. Карцье-Брэсона, А. Адамса, Й. Судэка і інш. Цікавымі будуць фота нашых землякоў – беларускіх фатографаў Я. Булгака, М. Напельбаума, сучасных аўтараў (В. Лабко, Ю. Васільева, Ю. Іванова, В. Вядрэнкі, астрафатографа В. Малышчыца).

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам