ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Беларуская літаратура папоўніць фонды Цэнтра народнай дыпламатыі ШАС ва Узбекістане
Сумеснае пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Пермскага краю Расійскай Федэрацыі

Бібліятэкі Гродзеншчыны святкуюць 140-гадовы юбілей Янкі Купалы: дайджэст падзей

Бібліятэкі  Гродзеншчыны святкуюць 140-гадовы юбілей Янкі Купалы: дайджэст падзей
Іншыя Навіны

Ужо 140 гадоў беларуская зямля ўслаўляе двух сваіх таленавітых сыноў – Янку Купалу і Якуба Коласа, што пакінулі зорны след у вечнасці і ў культуры нашай краіны. Літаратурна-мастацкая спадчына беларускіх песняроў – вялікае нацыянальнае багацце.

7 ліпеня, калі ў нашай краіне шырока адзначаўся юбілей з дня нараджэння Янкі Купалы, бібліятэкі Гродна і Гродзенскай вобласці арганізавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх – літаратурныя гасцёўні і вечарыны, літаратурна-музычныя кампазіцыі і гучныя чытанні, віртуальныя і традыцыйныя выставы, чытацкія чэленджы.

Прапануем своеасаблівы дайджэст падзей:

“Класічна… патрыятычна”: Гродзеншчына чытае Я. Купалу і Я. Коласа: абласны чэлендж

“Пясняр беларускай душы”: відэапрэзентацыя

“Народа душа і голас” на паліцах бібліятэкі Купала і Колас: выстава

“І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы”: літаратурна-музычны вечар, літаратурнае караоке, літаратурны альбом, гучныя чытанні

“На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”: літаратурна-музычная гасцёўня

“У Купалаўскі дзень з кнігай Купалы”: літаратурны праект

“Паклон вам, песняры!”: літаратурная гасцёўня

“Зямлі вялікай галасы”: гадзіна паэзіі

“Янка Купала ў творах пісьменнікаў Лідчыны”: відэапрэзентацыя

“Без кахання – шчасця, долі няма на зямлі”: літаратурна-музычная кампазіцыя

“З родным словам ды і з беларускай душою”: літаратурная гадзіна

“Сучаснік назаўжды – Купала”: літаратурная гасцёўня

“Сын народа – Купала”: літаратурны партрэт

“У вянок песнярам”: літаратурны праект

“Знаёмая мова, чароўны радок”: дзень купалаўскай кнігі

“Дарогамі Янкі Купалы”: вечар-партрэт

“Гучы ў вяках, слова Купалы”: гучныя чытанні

“З Купалам у сэрцы жывём”: святочнае мерапрыемства

“Ён і сёння з намі наш Купала”: літаратурна-музычная кампазіцыя

“Скарб народа – Купала”: паэтычная гадзіна

Крыніца: Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам