ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
8 мая 1945 года. Дзень напярэдадні Перамогі
Памятаць і шанаваць: супрацоўнікі бібліятэкі ўсклалі кветкі да манумента Перамогі

“Бывайце здаровенькія”: у падземным пераходзе метро замест афіш размясцілі цытаты

Іншыя навіны

Цытаты з несмяротнай “Паўлінкі” Янкі Купалы размясціў замест афіш Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы ў падземным пераходзе ст. м. “Кастрычніцкая”.

cytaty-1.jpg

На выхадзе да Дома афіцэраў красуюцца жыццесцвярджальныя цытаты: “Бывайце здаровенькія”, “Тудэма-сюдэма... І мы вернемся!”, “Дзве дзюркі ў носе і сканчылося!”, “Чым хата багата – тым і рада!”, “Бо калі ўсё пайшло ўверх нагамі, хутка стане на свае месцы!”, “А мае вы родненькія, падтрымаем адзін аднаго” і іншыя.

cytaty-2.jpg

“Паўлінка” лічыцца візітнай карткай Купалаўскага і адкрывае кожны сезон. Спектакль застаецца неад’емнай часткай рэпертуару вось ужо амаль 80 гадоў. Быў пастаўлены паводле п’есы Я. Купалы рэжысёрам Львом Літвінавым яшчэ ў 1944 годзе на базе Томскага драматычнага тэатра ва ўмовах эвакуацыі. У 2019-м “Паўлінка” прызнана нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

Купалаўскі тэатр часова зачынены для гледачоў. Ён адным з першых запусціў анлайн-трансляцыі спектакляў. Таксама акцёры праводзяць анлайн-чытанні твораў беларускіх і замежных аўтараў. У самім тэатры пакуль шыюць маскі.

Крыніца: Новы час

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам