ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Мастацкі праект “Сучаснасць мастацтваў”
Прэзентацыя ЭІР, якія прапануюцца для навукі і адукацыі

Электронная бібліятэка БДУ – 135-я ў агульнасусветным рэйтынгу

Электронная бібліятэка БДУ – 135-я ў агульнасусветным рэйтынгу
Іншыя навіны

Электронная бібліятэка БДУ стала лідарам сярод бібліятэк краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па апошніх звестках рэйтынгу Rankіng Web of Reposіtorіes.


У агульнасусветным рэйтынгу электронная бібліятэка БДУ размясцілася на 135-м месцы, а ў катэгорыі “Універсітэцкія бібліятэкі” заняла 127-е месца сярод 2 300 уключаных у рэйтынг інфармацыйных рэсурсаў.

Методыка рэйтынгу ўключае ў сябе ацэнку колькасці бібліятэчных дакументаў, загружаных у электронную бібліятэку, колькасць знешніх спасылак на рэсурсы (і спасылак з сацыяльных сетак) плюс вагу навуковых публікацый па звестках Google Scholar.

Фундаментальная бібліятэка БДУ першай у Беларусі распачала работу па рэгістрацыі ў сусветных базах даных паўнатэкставых навуковых публікацый, навучальных і метадычных матэрыялаў вучоных і выкладчыкаў універсітэта, а таксама часопісаў, якія выдаюцца ў БДУ. Акрамя таго, бібліятэка ўкараніла працэс перакладу наяўных у сваім фондзе дакументаў у электронны фармат, што дазволіць у далейшым зрабіць іх даступнымі для ўсёй сусветнай супольнасці. Сёння ў сховішчы электроннай бібліятэкі БДУ ўтрымліваецца каля 120 тысяч паўнатэкставых публікацый вучоных і выкладчыкаў універсітэта. За апошнія тры гады іх колькасць фактычна патроілася.

З дапамогай рэйтынгу Rankіng Web of Reposіtorіes яго стваральнікі імкнуцца дадаткова матываваць даследчыкаў публікаваць вынікі сваёй навуковай дзейнасці ў інтэрнэце, робячы іх даступнымі для калег і проста зацікаўленых людзей, у якой бы краіне яны ні знаходзіліся.

Аўтар публікацыі: Надзея Нікалаева.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам