ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Ствараем уласны дызайн выдавецкай маркі Крыстафа Плантэна
23 красавіка 1945 года. 16 дзён да Перамогі

Пабачыла свет новая кніга з вершамі і паэмамі Янкі Купалы

Пабачыла свет новая кніга з вершамі і паэмамі Янкі Купалы
Іншыя навіны

Выйшла з друку кніга выбраных твораў Янкі Купалы, укладзеная знаным літаратуразнаўцам Ганнай Севярынец.

Кніга выбраных твораў Янкі Купалы мае мэтай прадставіць чытачу нечаканага класіка ў сучасным прачытанні. Выданне дапоўнена літаратуразнаўчымі каментарамі да кожнага твора, кароткім летапісам жыцця і творчасці, мемуарнымі сведчаннямі, невядомымі крытычнымі артыкуламі. У кнізе прадстаўлены і пракаментаваны 37 вершаў, 3 паэмы (“Бандароўна”, “Курган”, “Безназоўнае”) і 2 драмы (“Раскіданае гняздо”, “Тутэйшыя”).

Ганна Севярынец.jpg

Ганна Севярынец

“Няма нічога больш канструктыўнага ў спасціжэнні роднай літаратуры, чым узяць і адмовіцца ад папярэдняга канона, паставіць традыцыю і хрэстаматыю дагары нагамі, рашуча адмовіцца ад састарэлых догмаў – і паглядзець на класічныя тэксты вачыма сучаснікаў. Як яны тады ажываюць, якім новым сэнсам адкрываюцца, як шчыра радуюцца свежаму ветру і маладому прачытанню – любата!..” – піша Ганна Севярынец.

Кніга выйшла ў выдавецтве “Лімарыус” у серыі “Наш сучаснік”. Замовіць яе можна тут.

Крыніца: Будзьма беларусамі!

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам