ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Прэзентацыя выдання “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII–XIX стагоддзяў”
БАЕ абвешчаны конкурс на лепшы бібліятэчны праект

Прадчуванне свята

Прадчуванне свята
Іншыя навіны

18 лістапада ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы літаратараў і аматараў паэзіі сабрала імя паэта і журналіста Ігара Журбіна.


Падстава для сустрэчы асаблівая – выданне падрыхтаванай саветам Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі кнігі Ігара Журбіна, якая носіць жыццесцвярджальную назву – “Прадчуванне свята”.

У пачатку вечара выступіў старшыня абласной пісьменніцкай арганізацыі Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч. Ён расказаў, як стваралася кніга, падарыў кветкі і кнігі маці і ўдаве Ігара Журбіна. Потым гомельскія літаратары выходзілі на сцэну, каб падзяліцца сваімі думкамі пра творчасць І. Журбіна, пачытаць яго вершы і прозу.

Арганізатарамі вечара выступіл Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, установа “Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У. І. Леніна”, рэдакцыя газеты “Гомельская праўда”.

Крыніца: Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У. І. Леніна

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам