ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Творчыя заняткі “Навука вакол нас”
“Інбелкульт адкрыў беларусам і ўсяму свету цэлы народ з яго мовай, культурай, гісторыяй” (У. Гусакоў)

Славіна Гаўрылава: “Наша мэта – папулярызаваць Скарынаўскую спадчыну і беларускае пісьменства”

Славіна Гаўрылава: “Наша мэта – папулярызаваць Скарынаўскую спадчыну і беларускае пісьменства”
Іншыя Навіны

У полацкім Музеі беларускага кнігадрукавання рыхтуюцца адзначыць 500-годдзе кнігадрукавання на землях ВКЛ і 500-годдзе “Малой падарожнай кніжкі”. Плануецца шэраг мерапрыемстваў, ладзіцца выстава “Кніжка маленькая, а справа вялікая”.

Пра гэта распавяла загадчыца музея Славіна Вячаславаўна Гаўрылава.

– Наш музей быў адчынены 8 верасня 1990 года, да 500-годдзя з дня нараджэння асветніка і першадрукара Францыска Скарыны. Яго адкрываў Анатоль Іванавіч Бутэвіч. На адкрыцці прысутнічаў нашчадак першадрукара Стэнлі Скарына і іншыя ганаровыя госці. Звычайна скарынаўскія дні праводзяцца ў нас у верасні, калі мы запрашаем навучэнцаў навучальных  устаноў наведаць наш музей. Сёлета, у жніўні, мы плануем адкрыццё запланаванай выставы “Кніжка маленькая, а справа вялікая”.

Наша мэта – папулярызаваць больш за 1400 прадметаў з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, звязаных з Ф. Скарынам, Скарыніянай і творчасцю беларускіх пісьменнікаў. Адна з заляў захоўвае копіі кніг Ф. Скарыны, выявы гарадоў, дзе ён жыў і працаваў, – Полацка, Кракава, Прагі, Вільні. У іншай залі прадстаўлены даследаванні і выданні розных часоў, прысвечаныя першадрукару: пачынаючы з кнігі 1888 года выдання расійскага славіста Пятра Уладзімірава, твораў В. Ластоўскага і кнігі А. Клышкі.

Але ў нашым  музеі дэманструецца толькі копія “Малой падарожнай кніжкі”.  А сама кніга захоўваецца ў калекцыі “Белгазпрамбанка”, у нас яна дэманстравалася ў 2017 годзе.

Самай старой кнігай, якая ў нас знаходзіцца, з’яўляецца выданне 1558 года Джаралама Фалеці “12 прамоваў”, якое паходзіць з друкарні Альдаў  у Італіі, у якой авалодваў майстэрствам кнігадрукавання Францыск Скарына.

Мы таксама расказваем нашым гасцям пра знакамітых асоб, народжаных у нашым горадзе. Ураджэнцамі Полацка з'яўляюцца Уладзімір Арлоў  і Навум Гальпяровіч, ганаровымі грамадзянамі горада былі пісьменнік Алесь Савіцкі, мастачка Нэлі Шчасная і іншыя выбітныя асобы. На Полаччыне пачынаў журналісцкую дзейнасць паэт Генадзь Мікалаевіч Бураўкін.

Сёлета будзе адзначацца шэраг важных юбілеяў: 210- годдзе Полацкай Езуіцкай акадэміі, 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы, 1030 гадоў  існавання праваслаўя на беларускіх землях. Да гэтых падзей мы плануем праводзіць мерапрыемствы і выставы. Для школьнікаў і студэнтаў у нас пастаянна праходзяць заняткі, лекцыі, экскурсіі па музеі.

– Наш Музей беларускага кнігадрукавання, – дадае Славіна Вячаславаўна, – з’яўляецца  адным з 11 музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, якія варта наведаць. Ён знаходзіцца ў былым жылым корпусе Богаяўленскага манастыра ХVI стагоддзя. У зборы экспанатаў прымалі ўдзел кнігазнаўцы, пісьменнікі, літаратуразнаўцы, мастацтвазнаўцы, супрацоўнікі найбуйнейшых бібліятэк і музеяў былога СССР, у тым ліку А. Мальдзіс, А. Петрашкевіч, В. Чамярыцкі, Л. Уладзіміраў, А. Цеханавецкі, М. Нікалаеў. Вялікую ролю ў фарміраванні музейных фондаў адыграў багаты кнігазбор журналіста А. Матусевіча.

Аўтар публікацыі: Эла Дзвінская, фота аўтара.
Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам