ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У Караткевіча
У бібліятэцы прайшоў Расійска-беларускі форум новых культурных ініцыятыў

Успамінаючы мясціны Караткевіча

Успамінаючы мясціны Караткевіча
Іншыя Навіны

26 лістапада споў­ніц­ца 91 год з дня на­ро­дзі­наў Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча. Мно­гія на­шы зем­ля­кі па­чы­на­лі зна­ёмства з бе­ла­руш­чы­най ме­на­ві­та з яго тво­раў. Ка­рат­ке­ві­чаз­наў­цы мяр­ку­юць, што для ра­ман­ты­за­цыі Бе­ла­ру­сі ён зра­біў та­кі ж уклад, як Ва­ль­тэр Скот для Англіі або Ген­рык Сян­ке­віч для Поль­шчы. За­ха­це­ла­ся да­ве­дац­ца, якія мясц­іны на­шай кра­іны Ула­дзі­мі­ру Ся­мё­на­ві­чу бы­лі най­блі­жэй­шыя, бо­льш за ўсё на­тхня­лі на пра­цу.

Па-пер­шае, трэ­ба по­мніць, што шмат га­доў Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч пра­вёў за меж­амі Бе­ла­ру­сі – па­кі­нуў ра­дзі­му адзі­нац­ца­ці­га­до­вым школь­ні­кам, ка­лі тра­піў у эва­ку­ацыю ў пер­шыя ме­ся­цы Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, і вяр­нуў­ся ў род­ную Вор­шу то­ль­кі па­сля вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі. Па­зней сем га­доў пі­сь­мен­нік пра­вёў ва Укра­іне, дзе скон­чыў уні­вер­сі­тэт і два га­ды пра­ца­ваў на­стаў­ні­кам, а па­сля яшчэ ча­ты­ры га­ды ву­чыў­ся на Вы­шэй­шых лі­та­ра­тур­ных ды сцэ­нар­ных кур­сах у Інсты­ту­це кі­не­ма­таг­ра­фіі ў Мас­кве. Але па па­ра­дку.

“Вор­ша – мой лю­бы го­рад…”

На­ра­дзіў­ся Ула­дзі­мір у Вор­шы ў сям’і інтэ­лі­ген­таў трэ­цім і апош­нім па лі­ку дзі­цём. Ба­ць­ка Ся­мён Ці­ма­фе­евіч пра­ца­ваў фі­нан­са­вым інспек­та­рам, ма­ці Надзея Ва­сі­ль­еўна бы­ла хат­няй гас­па­ды­няй. У до­ме ба­ць­коў ме­ла­ся вя­лі­кая біб­лі­ятэ­ка. Ула­дзі­мір у тры з па­ло­вай га­ды на­ву­чыў­ся чы­таць. Па ўспа­мі­нах род­ных, у шэсць га­доў ім бы­лі на­пі­са­ны пер­шыя вер­шы. У дзя­цін­стве хло­пец пра­яўляў схі­ль­нас­ці да ма­ля­ван­ня, якія за­ха­ва­лі­ся на ўсё жыц­цё, а яшчэ не­ка­то­ры час за­ймаў­ся ў му­зыч­най шко­ле.

У 1938 го­дзе Ула­дзі­мір пай­шоў у шко­лу ў Вор­шы. Па­сля за­кан­чэн­ня трэ­ця­га кла­са, у па­чат­ку ле­та 1941 го­да, пры­ехаў у Мас­кву па­гас­ця­ваць да ста­рэй­шай сяс­тры, якая там на той час ву­чы­ла­ся. Да­до­му ён вяр­нуц­ца не змог, бо па­ча­ла­ся вай­на. У эва­ку­ацыі на Раз­аншчы­не ка­ля 2 га­доў хло­пец быў раз­дзе­ле­ны з ба­ць­ка­мі, і то­ль­кі ў жніў­ні 1943 го­да сяс­тра змаг­ла пры­вез­ці Ва­ло­дзю да іх у Арэн­бург. Вай­на за­бра­ла жыц­цё яго ста­рэй­ша­га бра­та Ва­ле­рыя.

Па­сля вяр­тан­ня ў Вор­шу атры­маў ся­рэд­нюю ад­ука­цыю і па­сту­піў у Кі­еўскі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт імя Т. Шаў­чэн­кі на фі­ла­ла­гіч­ны фа­ку­ль­тэт. У гэ­тым го­ра­дзе так­са­ма жы­ла яго цёт­ка. Дэ­бю­та­ваў як па­эт Ула­дзі­мір у аршан­скай га­зе­це “Ле­нін­скі пры­зыў” у 1951 го­дзе, змяс­ціў­шы тут два вер­шы: “Тут бу­дет ка­нал” на рус­кай мо­ве, і “Яку­бу Ко­ла­су” на бе­ла­рус­кай. У той жа час ства­рыў пер­шы ва­ры­янт зна­ка­мі­тай апо­вес­ці “Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха”, якая бы­ла над­ру­ка­ва­на знач­на па­зней. З 1956 го­да Ка­рат­ке­віч два га­ды на­стаў­ні­чае ў Аршан­скай шко­ле. Акра­мя гэ­та­га спра­ба­ваў за­няц­ца на­ву­кай – па­чаў пі­саць кан­ды­дац­кую ды­сер­та­цыю, пры­све­ча­ную па­ўстан­ню 1863–1864 га­доў, але не за­кон­чыў яе. Глы­бо­кае ве­дан­не тэ­мы не­адна­ра­зо­ва слу­жы­ла яму для да­клад­на­га апя­ван­ня падзей та­го ча­су і іх ге­ро­яў. У 1958–1962 га­дах Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч ву­чыў­ся ў Мас­кве, якая так­са­ма шмат па­ўплы­ва­ла на яго твор­часць.

Караткевіч-Дом.jpg

Сён­ня аршан­скі біз­нес­мэн Андрэй Ба­ла­бін вы­ку­піў дом Ка­рат­ке­ві­ча і су­сед­ні ўчас­так. Тут пла­ну­юць па­бу­да­ваць су­час­ны му­зей бе­ла­рус­ка­га кла­сі­ка, бо плош­ча са­мо­га до­ма ма­лая. Зно­сіць ба­ць­коў­скае гняз­дзеч­ка Ула­дзі­мі­ра Ся­мё­на­ві­ча, вя­до­ма, не бу­дуць, яго да­вя­дуць да ла­ду, за­ха­ваў­шы аўтэн­тыч­насць і атмас­фе­ру мес­ца.

“Ні­дзе ле­пей не пі­са­ла­ся, як у Ра­га­чо­ве”

Ка­лі Орша – ма­лая ра­дзі­ма Ула­дзі­мі­ра Ся­мё­на­ві­ча, то Ра­га­чоў – яго твор­чая май­стэр­ня. Сю­ды ён пры­язджаў дзі­цем да свай­го дзе­да, Ва­сі­ля Грын­ке­ві­ча, по­тым, ужо ў ста­лым уз­рос­це, – у яго дом, дзе гас­ця­ваў у сва­якоў. Да­след­чы­кі ка­жуць, што ме­на­ві­та з дзе­да Ва­сі­ля пісь­мен­нік браў пэў­ныя ры­сы для маг­на­та Да­ні­лы За­гор­ска­га-Ве­жы ў “Ка­ла­сах пад сяр­пом тва­ім”. У Ра­га­чо­ве Ула­дзі­мір гу­ляў на За­мка­вай га­ры, ка­ля ру­ін па­ла­ца ка­ра­ле­вы Бо­ны Сфор­ца. А на ста­рых га­рад­скіх мо­гіл­ках яго ўва­гу пры­цяг­ва­ла ма­гі­ла шлях­ці­ца То­ма­ша Гры­не­ві­ча, рас­стра­ля­на­га ў Ра­га­чо­ве пад­час па­ўстан­ня Кас­ту­ся Ка­лі­ноў­ска­га. Па­вод­ле ся­мей­на­га пад­ання, То­маш быў адзін з про­дкаў Ка­рат­ке­ві­ча. Гіс­то­рыю пра яго смерць Ула­дзі­мір апі­саў у пра­ло­гу ра­ма­на “Не­ль­га за­быць”.

Ад дзе­да Ва­сі­ля хлоп­чык упер­шы­ню па­чуў пе­ра­каз тых да­лё­кіх тра­гіч­ных падзей, да­ве­даў­ся шмат іншых пад­анняў і ле­генд. Да­рэ­чы, ме­на­ві­та дзе­да­вы каз­кі ад­ыгра­лі ро­лю ў аб­ран­ні тэ­мы дып­лом­най пра­цы Ула­дзі­мі­ра ў Кі­еўскім уні­вер­сі­тэ­це “Каз­ка. Ле­ген­да. Пад­анне”. Усе гэ­тыя ад­крыц­ці па­зней бу­дуць па­кла­дзе­ны ў асно­ву бу­ду­чых тво­раў пі­сь­мен­ні­ка. У гэ­тых кра­ях Ка­рат­ке­віч па­чаў пі­саць і ра­ман “Ка­ла­сы пад сяр­пом тва­ім”. “Па­ста­раў­ся за­пла­ціць гэ­тай кні­гай доўг Дняп­ру, лю­дзям 1863 го­да, Бе­ла­ру­сі”, – ка­заў па­сля пі­сь­мен­нік. Аўтар мер­ка­ваў, што твор ста­не пер­шай час­ткай тры­ло­гіі, у якой бу­дзе пад­адзе­на шы­ро­кая пан­ара­ма на­род­на­га зма­ган­ня за сва­бо­ду.

Сён­ня ву­лі­ца Ра­га­чо­ва, дзе ў ад­ным з да­моў Ула­дзі­мір Ся­мё­на­віч пра­цяг­лы час жыў, на­зва­ная ў яго го­нар. Ка­ля два­ра до­ма ўста­ноў­ле­на па­мят­ная дош­ка.

Мін­скае жыц­цё

Вы­ра­шыў­шы кан­чат­ко­ва звя­заць жыц­цё з пі­сь­мен­ніц­твам, Ка­рат­ке­віч, ужо бу­ду­чы ў Са­юзе пі­сь­мен­ні­каў БССР, пе­ра­ехаў у Мінск у 1962 го­дзе. Пер­шым ад­ра­сам яго ста­ліч­най пра­піс­кі ста­ла ад­на­па­ка­ёвая ква­тэ­ра ў до­ме № 7 па ву­лі­цы Чар­ны­шэў­ска­га, дзе ён па­ся­ліў­ся з аўда­ве­лай ма­ці. У 1967 го­дзе яны пе­ра­еха­лі ў ква­тэ­ру па ву­лі­цы Ве­ры Ха­ру­жай, 48. У гэ­тым жа го­дзе ён па­зна­ёміў­ся з вы­клад­чы­цай Брэс­цка­га пед­інсты­ту­та Вя­лян­ці­най Ні­кі­ці­най, якая ста­ла яго жон­кай.

Ажа­ніў­ся Ула­дзі­мір Ся­мё­на­віч то­ль­кі ў 41 год. Пры пе­ра­ездзе ў Мінск Ва­лян­ці­на Бра­ніс­ла­ваў­на ста­ла вы­со­каў­зроў­не­вым гіс­то­ры­кам Ака­дэ­міі на­вук і бы­ла ўзна­га­ро­джа­на дзяр­жаў­най прэ­мі­яй БССР. Сва­ёй жон­цы Ка­рат­ке­віч пры­свя­ціў ра­ман “Чор­ны за­мак Аль­шан­скі”. У 1973 го­дзе Ка­рат­ке­віч раз­ам з ма­май і Ва­лян­ці­най Бра­ніс­ла­ваў­най пе­ра­ехаў у са­мы цэнтр Мін­ска – на ву­лі­цу Кар­ла Мар­кса, 36, у так зва­ны “Дом пі­сь­мен­ні­каў”. За­раз у гэ­тай ква­тэ­ры жы­ве яго пля­мен­ні­ца. Але ка­бі­нет Ула­дзі­мі­ра Ся­мё­на­ві­ча па­кі­ну­лі та­кім, якім ён быў пры ім. У наш час па мін­скіх мар­шру­тах Ка­рат­ке­ві­ча пра­во­дзяць экс­кур­сіі.

У 1983 го­дзе па­мер­ла жон­ка пі­сь­мен­ні­ка і цёт­ка, у якой ён жыў у Кі­еве. Каб спра­віц­ца з гэ­ты­мі ня­го­да­мі, Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч па­ехаў у Вор­шу на па­ўго­да, але да кан­ца пе­ра­маг­чы іх ён не здо­леў.

Пе­рад смер­цю кла­сік на­ве­даў Ра­га­чоў і Кі­еў. Раз­ам з сяб­ра­мі па­йшоў у па­ход па Пры­пя­ці, але ад­чуў ся­бе дрэн­на, і не­ўза­ба­ве 25 чэр­ве­ня 1984 го­да па­мёр.

Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч імкнуў­ся шмат ван­дра­ваць па Бе­ла­ру­сі з сяб­ра­мі і жон­кай, і, як сам пры­зна­ваў­ся, ве­даў мно­га пра кра­іну. Бы­ваў і за мя­жой. Але вы­шэй­пры­ве­дзе­ныя мес­цы бы­лі так­са­ма не чу­жы­мі для яго, тут ён жыў і з аса­ло­дай за­ймаў­ся твор­час­цю.

Аўтар публікацыі: Павел Салаўёў.
Крыніца: Культура

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам