ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Лекцыя-канцэрт “Зайграй жа мне, дударочку, а я патанцую”
Адкрыта рэгістрацыя на ХIX Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Магілёўская губернская друкарня

Магілёўская губернская друкарня
Іншыя Навіны

Сёлета спаўняецца 190 гадоў з часу заснавання Магілёўскай губернскай друкарні. Яна праіснавала 84 гады (1833–1917) пры Магілёўскім губернскім праўленні. У 1846 г. губернскай друкарні было перададзена абсталяванне кансісторскай друкарні, якая спыніла сваё існаванне ў 1844 г.

Нягледзячы на заснаванне друкарні ў 1833-м, першая кніга “Могилёвская флора” Р. Пабо і К. Чалоўскага выйшла ў 1853–1855 гг., а сістэматычнае кнігадрукаванне  пачалося толькі з 1861 г. Фактычна трэцяя частка ўсёй друкаванай кніжнай прадукцыі Магілёўшчыны 2-й паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. прыходзілася на Магілёўскую губернскую друкарню. Выпушчаныя ёю выданні вылучаліся багатай тэматычнай разнастайнасцю. Тут друкаваліся газета “Могилёвские губернские ведомости” (1838–1917), у тым ліку асобныя выданні некаторых публікацый газеты (выйшла 25 кніг), “Памятные книжки Могилёвской губернии” (1861–1916), штогадовы даведнік “Обзор Могилёвской губернии” (1879–1915). Акрамя гэтага, выдаваліся афіцыйныя матэрыялы губернскага праўлення,  мясцовых дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый, губернскага статыстычнага камітэта: агляды і статыстычныя табліцы, спісы населеных пунктаў, звесткі аб складзе насельніцтва, матэрыялы сходаў і з’ездаў, справаздачы, бібліяграфічныя каталогі і інш.

Mahiliouskaja-hub-drukarnia-1.jpg

За перыяд з 1861 па 1917 г. друкарня  выпусціла больш за 200 назваў кніг рознага тыпу і зместу, у асноўным свецкай тэматыкі. Найбольш цікавыя з выдадзеных кніг – працы па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі краю: “Исторический очерк Могилёвской губернии” М. Фурсава (1882), “Дневник курганных раскопок, сделанных … в течение лета 1892 г. в уездах Рогачёвском, Быховском, Климовичском, Чериковском и Мстиславском” М. Фурсава і С. Чалоўскага (1892), збор гістарычных матэрыялаў  “Могилёвская старина” пад рэдакцыяй Е. Раманава (вып. 1–3, 1900–1903), “Историческая справка Могилёвской мужской гимназии, 1809–1909”  М. Сазонава  (1909), “Белыничский Рождество-Богородицкий монастырь” Ф. Жудро (ч. 1–2, 1911), “Опыт описания Могилёвской губернии…” пад рэдакцыяй А. Дамбавецкага (кн. 1–3, 1882–1884) і інш.

Mahiliouskaja-hub-drukarnia-5.jpg

Значнымі і каштоўнымі з’яўляюцца выданні гэтай друкарні па гісторыі беларускай этнаграфіі і літаратуры, такія як “Белорусские тексты вертепного действа” (1898) і “Белорусский сборник” Е. Раманава (вып. 6., 1901), “Тарас на Парнасе и другие белорусские стихотворения” (1900–1902) і інш.

Mahiliouskaja-hub-drukarnia-7.jpg

Інфармацыю аб Магілёўскай губернскай друкарні можна знайсці таксама ў анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”, на сайтах Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта і інтэрнэт-праекта Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна “Могилёв на Днепре, или История одной губернии”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам