ГалоўнаяНавіныПраект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”
Цудоўны свет вынаходніцтва
Мастацкае адкрыццё ў творчасці нацыянальных кампазітараў

22–28 студзеня 1944 года. 32 тыдні да Вызвалення

22–28 студзеня 1944 года. 32 тыдні да Вызвалення
Іншыя Навіны

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

23 студзеня. “В Белоруссии советские войска освободили районный центр Лельчицы” [Гомельскай вобласці].

24 студзеня. “Началась Корсунь-Шевченковская наступательная операция” – “одна из выдающихся операций по окружению и ликвидации крупных соединений немецких войск”.

27 студзеня. “Ленинград окончательно освобожден от фашистской блокады”.

(“1418 дней Великой Отечественной войны”, Минск, 2005, с. 288–291)

1_Kudoyarov B.P. Leningrad.jpg
Кудаяраў, Б.П. Ленінград у блакадзе. Расфота. Фота з рэсурсу “Вобразы вайны”

Блакада Ленінграда – ваенная блакада горада Ленінграда (цяпер – Санкт-Пецярбург) нямецкімі і фінскімі войскамі і іх саюзнікамі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Доўжылася з 8 верасня 1941 г. па 27 студзеня 1944 г. (блакаднае кольца было прарвана 18 студзеня 1943 года). Усяго блакада працягвалася 872 дні.

2_Hleb v blokadu.jpg
125 грамаў хлеба на шалях – устаноўленая норма для служачых, утрыманцаў і дзяцей падчас блакады горада Ленінграда.
Фота з рэсурсу “Вобразы вайны”

Традыцыйна ў газеце Сталінец” (№ 6) другая паласа прысвечана матэрыялам аб дзеяннях партызан – “Эшалон не дайшоў да фронта”, “Поспехі за 20 дзён”, “Правучылі нямецкіх абходчыкаў” – і апавяданню ад імя “фрыца”, які трапіў на Усходні фронт, – “Кветкі і ягадкі”.

Войскі саюзнікаў працягнулі наступаць у Італіі; бамбардзіроўшчыкі правялі паспяховыя атакі на нямецкія аэрадромы і чыгуначныя аб’екты ў Цэнтральнай Італіі (“Савецкая Беларусь”; № 9, с. 4), працягваюцца баі ў Югаславіі (“Віцебскі рабочы”, № 7, с. 4).

ТАСС з Лондана паведамляў:

1_Bomby_Za radzimu_N 23.jpg
“За Радзіму” (№ 23)

У газетах працягвалі публікаваць матэрыялы, прысвечаныя У.І. Леніну.

2_Lenin_SB_N 9.jpg

3_Lenin_VR_N 7.jpg

У газеце “Савецкая Беларусь” (№ 9) на 2-й і 3-й старонках – разгорнуты артыкул “20 год без Леніна пад кіраўніцтвам Сталіна па ленінскім шляху”, таксама апублікаваны “Даклад таварыша А.С. Шчарбакова 21 студзеня 1944 года на ўрачыста-жалобным пасяджэнні, прысвечаным 20 гадавіне з дня смерці У.І. Леніна” (“Савецкая Беларусь”; № 10, с. 2–4); “Віцебскі рабочы” (№ 7, с. 2–4), рэпартажы аб дакладах, пасяджэннях, абмеркаваннях (“Савецкая Беларусь” (№ 9, с. 3; № 10, с. 4).

Увага да асобы Уладзіміра Ільіча Леніна, да яго дзейнасці ў СССР была вялізнай. Урачыста адзначалі дзень яго нараджэння – 22 красавіка, не абыходзілі ўвагай і дату яго смерці – 21 студзеня. Роля У.І. Леніна ў перамозе Сацыялістычнай рэвалюцыі, якая адбылася 7 лістапада (25 кастрычніка па старым стылі) 1917 г., была вырашальнай. Таксама ён стаяў ля асноў народжанай дзяржавы з больш справядлівым стаўленнем да чалавека працы, з больш справядлівым размеркаваннем агульнага багацця ў краіне.

Некаторыя выказванні Уладзіміра Ільіча сталі крылатымі фразамі, часам, ва ўсечаным выглядзе іх тлумачаць загадзя няправільна. Напрыклад, яму памылкова прыпісваюць словы аб тым, што кухарка павінна кіраваць дзяржавай. Насамрэч фраза пра кухарку гучала так (Ленин, В.И. Удержат ли большевики государственную власть? 1917, с. 21–22):

4_Kucharka.jpg

3_Lenin_Uderzhat.jpg
Ленин В.И. Удержат ли большевики государственную власть? Кніга з фонду НББ

Таксама ў газеце “Савецкая Беларусь” (№ 9, с. 3) – пра кнігу І. Сталіна, якая нядаўна выйшла. “О Ленине”:

5_Stalin_O Lenine_SB_N 9.jpg

4_Stalin o Lenine.jpg
Сталин, И. О Ленине. Кніга з фонду НББ

Яшчэ адна кніга выйшла ў “Государственном издательстве политической литературы” (“Савецкая Беларусь”; № 9, с. 4):

6_Kniga_Bai za Harkov_SB_N 9_S 4.jpg

5_Boi za Harkov.jpg
Карпов, А.Я. Бои за Харьков. Кніга з фонду НББ

Цікавая фатаграфія сустрэлася ў газеце “За Радзіму” (№ 22, с. 2):

7_Syn Gastello_Za radzimu_N 22_P 2.jpg
На здымку – сын Героя Савецкага Саюза Мікалая Гастэлы

Мікалай Францавіч Гастэла (1907–1941) – савецкі ваенны лётчык, удзельнік трох войнаў, капітан, камандзір 2-й эскадрыллі 207-га далёкабамбардзіровачнага авіяцыйнага палка 42-й далёкабамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі 3-га далёкабамбардзіравання. Загінуў у першыя дні вайны – 26 чэрвеня 1941 г., падчас баявога вылету ў раёне Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці, БССР, СССР; Герой Савецкага Саюза, пасмяротна.

6_Gastello.jpg
 Н.Ф. Гастелло. Великая Отечественная война, 1941–1945 гг.
Выяўленчы матэрыял з фонду НББ

Падчас атакі на скапленні германскай тэхнікі самалёт Гастэлы быў падбіты і загарэўся. Палаючы самалёт ён накіраваў на механізаваную калону варожай тэхнікі і здзейсніў таран. Упершыню аб подзвігу было згадана 5 ліпеня 1941 г. у вячэрняй зводцы Саўінфармбюро. У далейшым подзвіг Гастэлы і яго экіпажа быў шырока асветлены ў сродках масавай інфармацыі. Падобныя тараны здзейснілі і іншыя лётчыкі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

У Магілёўскай вобласці адчыніліся аднамесячныя курсы старшынь калгасаў, на якіх займаюцца 60 чалавек. Яны вывучаюць пытанні агратэхнікі, механізацыі, арганізацыі працы ў калгасе, а таксама пастановы партыі і ўрада аб калгасным будаўніцтве (“За Радзіму”; № 22, с. 1):

8_Ucheba Predsedateley_Za Radzimu_N 22.jpg

У хаце-чытальні адной з вёсак Варонежскай вобласці развучылі і выканалі новы дзяржаўны гімн (“Савецкая Беларусь”; № 9, с. 4):

9_Gimn_SB_N 9_S 4.jpg

У Маскве адчыняюцца ўсё новыя станцыі метро: “18 студзеня ўступіла ў строй трэцяя чарга маскоўскага метрапалітэна – “Пакроўскі радыус” – ад Курскага вакзала да Ізмайлава”, уступілі ў строй станцыі – “Баўманская”, “Сталінская”, “Ізмайлаўскі парк культуры і адпачынку імя Сталіна”.

Маскоўскі метрапалітэн – адзін з самых прыгожых і складаных архітэктурных аб’ектаў СССР і сённяшняй Расіі. Першая яго лінія была адкрыта 15 мая 1935 г. Да пачатку вайны была адкрыта 21 станцыя на трох галінах. Метро працягвала працаваць, але будаўніцтва было прыпынена да адыходу нямецкіх войскаў ад Масквы ў снежні 1941 г. Частка недабудаваных станцый, у тым ліку “Сталінская” (з 1961 г. – “Сямёнаўская”), выкарыстоўвалася як бамбасховішча.

Сёння многія станцыі, пабудаваныя ў ліку першых, часта ўпрыгожаныя барэльефамі, скульптурай, мазаікай, з’яўляюцца яркімі ўзорамі савецкага мастацтва і ўваходзяць у рэестр помнікаў архітэктуры. Да такіх адносіцца і названая ў нататцы “Баўманская”, у афармленні якой адлюстравана тэма Вялікай Айчыннай вайны.

7_Skulptura partizanki.jpg
Скульптура партызанкі на станцыі метро “Баўманская” Маскоўскага метрапалітэна. Фота з адкрытых крыніц

8_baumanskaya.3jpg.jpg
Скульптура разведчыка на станцыі метро “Баўманская” Маскоўскага метрапалітэна. Фота з адкрытых крыніц

Да вызвалення застаўся 31 тыдзень…

Матэрыял падрыхтаваны Л.Г. Тупчыенка-Кадыравай,
кандыдатам гістарычных навук, галоўным бібліёграфам
інфармацыйна-аналітычнага аддзела.

К р ы н і ц ы

Газеты*

Поўныя нумары газет даступныя па спасылках.

  1. Віцебскі рабочы : орган Віцебскага Абласнога і Гарадскога Камітэтаў КП(б)Б, Абласнога і Гарадскога Саветаў Дэпутатаў Працоўных, 1944, № 7.
  2. За Радзіму : орган Магілёўскага абласнога і гарадскога КП Беларусі і абласнога і гарадскога Савета дэпутатаў працоўных, 1944, № 22.
  3. За Радзіму, 1944, № 23.
  4. Калгаснік Капыльшчыны : орган Капыльскага райкома КП Беларусі і раённага Савета дэпутатаў працоўных, 1944, № 5.
  5. Савецкая Беларусь : орган ЦК КП(б) Беларусі, Саўнаркома і Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, 1944, №. 9.
  6. Савецкая Беларусь, 1944, №. 10.
  7. Сталінец : орган Грэскага райкома КП Беларусі і раённага Савета дэпутатаў працоўных, 1944, № 6.

*Назвы газет дадзены ў адпаведнасці з сучаснай арфаграфіяй.

Кнігі

  1. Капитан Гастелло // [Борьба белорусского народа против немецко-фашистских захватчиков] [Изоматериал] : [Комплект фот.]. – Б.м. : Б.и., Б.г. – 17 отд.л. : фот.ч.-б. ; 18х24 см.
  2. Карпов, А. Я. Бои за Харьков / А. Карпов. – [М.] : Госполитиздат, 1943. – 46, [2] с.
  3. Ленин, В. И. Удержат ли большевики государственную власть? / Н. Ленин ; Рос. социал-демократ. рабочая партия. – Петербург : Прибой, 1917 (типография «Труд», т-во «Рабочая печать»). – 40 с.
  4. Сталин, И. В. О Ленине : [статьи и речи]. – М. : Госполитиздат, 1943. – 48 с.
  5. 1418 дней Великой Отечественной войны : хронология событий : хронология событий : [солдату Великой Отечественной посвящается / сост. Е. В. Малашевич ; науч. ред.: Е. И. Барановский, Г. И. Баркун ; фото: В. В. Харченко]. – Минск : Мастац. літ., 2014. – 421, [1] с.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам