Капіраванне аўдыядакументаў
У бібліятэцы ажыццяўляецца капіраванне фрагментаў аўдыядакументаў наступнымі спосабамі:
- ферамагнітнае капіраванне асобных частак аўдыядакументаў (з аўдыякасеты ці грампласцінкі з фондаў бібліятэкі на аўдыякасету карыстальніка);
- электроннае капіраванне асобных частак аўдыядакументаў (з кампакт-дыска з фондаў бібліятэкі на флэш-карту або кампакт-дыск карыстальніка);
- алічбоўка і капіраванне фрагментаў музычных твораў з фондаў бібліятэкі на электронны носьбіт карыстальніка (з аўдыякасет і грампласцінак з фондаў бібліятэкі на флэш-карту або кампакт-дыск карыстальніка).
Капіраванне выконваецца па папярэднім заказе. Тэрмін выканання паслугі – 1 суткі.