Бібліятэка бясплатна прадстаўляе спецыяльнае абсталяванне для праслухоўвання аўдыядакументаў і тыфлатэхнічныя сродкі, якія пераўтвараюць візуальную тэкставую інфармацыю ў даступныя для ўспрымання невідушчых і слабавідушчых карыстальнікаў фарматы: узбуйнены і гукавы (маўленне), – што дазваляе карыстальнікам з парушэннем зроку самастойна працаваць з плоскадрукаванымі выданнямі і электроннымі рэсурсамі.
З плоскадрукаванымі дакументамі слабавідушчыя карыстальнікі могуць працаваць з дапамогай падключанай да персанальнага камп’ютара электроннай лупы VideoLight, якая праецыруе старонкі выдання на экран манітора, павялічваючы іх ад 3 да 72 разоў. Электронныя лупы знаходзяцца ў навуковай чытальнай зале, агульнай чытальнай зале, зале інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання, зале перыядычных выданняў. |
|
Электронныя рэсурсы (электронны каталог, дакументы з тэкставым слоем і аўдыядакументы з электроннай бібліятэкі, баз даных, інтэрнэт-рэсурсаў) даступны на аўтаматызаваным працоўным месцы (АПМ) невідушчага і слабавідушчага карыстальніка ў навуковай чытальнай зале, якое абсталявана праграмай “Экранная лупа”, праграмай экраннага доступу NVDA, навушнікамі. “Экранная лупа”, убудаваная ў Windows 7, дазваляе слабавідушчым карыстальнікам працаваць з электроннай інфармацыяй ва ўзбуйненым фармаце.
NVDA агучвае тэкст на экране камп’ютара з дапамогай сінтэзатараў рускага, беларускага, англійскага маўлення. |
|
|
Аўдыядакументы і музычныя запісы можна праслухаць у зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў, дзе ўстаноўлена спецыяльнае абсталяванне. |
Навуковая чытальная зала Дзяжурны бібліятэкар Тэл.: (8 017) 293 27 23 E-mail: tiflo@nlb.by |
Зала нотных і аўдыявізуальных дакументаў Дзяжурны бібліятэкар Тэл.: (8 017) 293 27 52 |