ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацыйКаляндар памятных датПамятныя даты ААН

Памятныя даты ААН

Спецыяльныя мерапрыемствы і памятныя даты ААН закліканы ўнесці ўклад у дасягненне мэт са Статута ААН і садзейнічаць паглыбленню разумення іх сутнасці і адпаведнай дзейнасці, а таксама важных палітычных, сацыяльных, культурных, гуманітарных пытанняў. Яны з’яўляюцца эфектыўным механізмам актывізацыі дзейнасці на міжнародным і нацыянальным узроўнях, а таксама стымулявання інтарэсу да дзейнасці і праграм ААН.

Большасць спецыяльных мерапрыемстваў і памятных дат былі ініцыяваны Генеральнай Асамблеяй ААН, і толькі некаторыя – спецыялізаванымі ўстановамі ААН.

У 1950 годзе Генеральная Асамблея ўхваліла ідэю правядзення першага міжнароднага дня – Дня праў чалавека, – прапанаваўшы адзначаць яго штогадова 10 снежня. Рэзалюцыя 423 (V) прапанавала ўсім краінам і зацікаўленым арганізацыям “…захоўваць гэта свята ў памяць абвяшчэння Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека Генеральнай Асамблеяй 10 снежня 1948 г. і памножыць свае намаганні ў гэтай галіне чалавечага прагрэсу”.

У 1978 годзе Генеральная Асамблея ў сваёй рэзалюцыі S-10/2 абвясціла першы міжнародны тыдзень – “тыдзень, які пачынаецца 24 кастрычніка (день заснавання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый), тыднем, прысвечаным садзейнічанню мэтам раззбраення” (Тыдзень раззбраення).

Першы міжнародны год быў абвешчаны ў 1959 годзе. У сваёй рэзалюцыі 1285 (XIII) Генеральная Асамблея “разгледзела прапанову аб устанаўленні Сусветнага года бежанца, пачынаючы з чэрвеня 1959 года”.

Першае дзесяцігоддзе ААН было абвешчана “Дэкадай развіцця ААН” у рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі 1710 (XVI) у 1961 годзе.

Кожны год аддзел грамадскай інфамацыі ААН выпускае прэс-рэліз “Канферэнцыі і мерапрыемствы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый”, у якім змяшчаецца спіс і апісанне ўсіх бягучых і наступных мерапрыемстваў.

Памятныя даты ААН

Міжнародныя дні і тыдні

Міжнародныя гады

Міжнародныя дзесяцігоддзі

Гадавіны памятных падзей ААН

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты