З 14 лістапада 2024 па 4 студзеня 2025 г. у зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207а) адкрыта тэматычная выстава “Жанчыны. Мір. Бяспека”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за ліквідацыю насілля адносна жанчын.
Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 17 снежня 1999 года (рэзалюцыя 54/134) і штогод адзначаецца 25 лістапада.
Насілле распаўсюджана ва ўсім свеце і ўласціва ўсім грамадствам і культурам, закранаючы жанчын незалежна ад іх расы, этнічнай прыналежнасці, сацыяльнага становішча, дастатку, паходжання або любых іншых абставін. Гэта з’ява складаная і шматгранная. Яна праяўляецца як у зусім відавочных фактах, так і завуалявана пад звыклымі для нашага жыцця з’явамі. Каб вынішчыць гэта канчаткова, неабходны ўсёабдымныя меры, якія замацаваны заканадаўча і маюць грамадскі характар.
У экспазіцыі прадстаўлена каля 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.
Дакументы адлюстроўваюць шматгранную дзейнасць ААН, іншых міжнародных арганізацый, жаночых рухаў і аб’яднанняў, накіраваную на барацьбу з насіллем адносна жанчын, знаёмяць з рознымі аспектамі вывучэння гендарных праблем, раскрываюць ролю жанчыны ў сучасным грамадстве.
Сярод прапанаваных дакументаў – міжнародныя і нацыянальныя прававыя дакументы, даклады Камітэта па ліквідацыі дыскрымінацыі адносна жанчын, манаграфіі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, вучэбныя дапаможнікі.
Выстава складаецца з наступных раздзелаў:
Выстава будзе цікавая студэнтам, выкладчыкам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, юрыстам, спецыялістам у сферы процідзеяння гандлю людзьмі, актывістам праваабарончых і няўрадавых арганізацый.
Насілле адносна жанчын і дзяўчынак з’яўляецца адным з найбольш шырока распаўсюджаных, цяжка выкараняльных і вядучых да катастрафічных наступстваў парушэнняў правоў чалавека ў сучасным свеце. Паводле ацэнак, ва ўсім свеце 736 млн жанчын – амаль кожная трэцяя – хоць бы раз у жыцці падвяргаліся фізічнаму, псіхалагічнаму або сексуальнаму насіллю. Гэта вялікая перашкода на шляху дасягнення прагрэсу ў галіне роўнасці, развіцця і міру, паколькі галоўны прынцып мэт у галіне ўстойлівага развіцця – каб ніхто не быў забыты – не зможа быць дасягнуты без выкаранення насілля адносна жанчын.
Карысныя спасылкі
Дэкларацыі, канвенцыі і пагадненні
Дадатковыя рэсурсы
Сістэма ААН
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.