Аддзел абслугоўвання цеплатэхнічнага і сантэхнічнага абсталявання
Дзейнасць
Дзейнасць аддзела накіравана на забеспячэнне тэхнічнай эксплуатацыі і рамонту сістэм цеплазабеспячэння, вентыляцыі, водазабеспячэння, каналізацыі, холадазабеспячэння і кандыцыянавання, пылавыдалення ў будынку бібліятэкі.
Асноўныя функцыі аддзела
- забеспячэнне правільнай тэхнічнай эксплуатацыі і рамонту сістэм цеплазабеспячэння, вентыляцыі, водазабеспячэння і каналізацыі, холадазабеспячэння, кандыцыянавання, пылавыдалення;
- распрацоўка тэрмінаў правядзення прафілактычнага і бягучага рамонту абсталявання;
- засваенне новых відаў абсталявання, механізмаў і ўдзел у іх выпрабаванні;
- перыядычны агляд сістэм водазабеспячэння, каналізацыі, цеплазабеспячэння, вентыляцыі, холадазабеспячэння, кандыцыянавання, пылавыдалення;
- забеспячэнне рамонтных прац абсталяваннем і матэрыяламі ў адпаведнасці з дагаворнымі абавязацельствамі і ажыццяўленне кантролю за тэрмінамі і якасцю іх выканання.
Структура і штат
Заг. аддзела: Шклярэўская Аксана Сяргееўна
Тэл.: (8 017) 293 25 33 (унутр. 75 33)
Пам. 040
Вядучыя інжынеры:
Тэл.: (8 017) 293 28 01 (унутр. 78 01)