Пажарна-прафілактычны пост № 37 (ППП-37) у сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскага упраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Першамайскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога упраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя функцыі:
1. Ажыццяўленне кантролю над правядзеннем работы па стварэнні на аб’екце рэзерваў фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў для ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
2. Удзел у распрацоўцы, карэктыроўцы плана пажаратушэння і ліквідацыі аварыйных сітуацый у бібліятэцы, іх практычная адпрацоўка.
3. Падтрыманне пастаяннай гатоўнасці сіл і сродкаў падраздзялення да дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.
4. Арганізацыя нясення каравульнай і дазорнай службаў.
5. Распрацоўка мерапрыемстваў па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў бібліятэцы пры:
арганізацыі і правядзенні пажаранебяспечных работ;
правядзенні сезонных мерапрыемстваў і мерапрыемстваў, звязаных з масавым знаходжаннем людзей;
арганізацыі і правядзенні планава-папераджальных рамонтаў, пусканаладачных работ.
6. Ажыццяўленне кантролю над:
выкананнем службовымі асобамі, інжынерна-тэхнічнымі работнікамі, рабочымі, служачымі і грамадзянамі нарматыўна-прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі;
выкананнем ліцэнзійных умоў юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць ліцэнзуемыя віды дзейнасці ў галіне забеспячэння пажарнай бяспекі ў бібліятэцы;
прадукцыяй, якая выкарыстоўваецца, выпускаецца і рэалізуецца, у тым ліку і той, што падлягае абавязковай сертыфікацыі на адпаведнасць патрабаванням пажарнай бяспекі;
працаздольнасцю сістэм пажарнай аховы (устаноўкі пажаратушэння і пажарнай сігналізацыі, сістэмы супрацьпажарнага водазабеспячэння і супрацьдымнай аховы) і першасных сродкаў пажаратушэння;
выкананнем супрацьпажарных патрабаванняў, норм і правіл на аб’ектах новага будаўніцтва, рэканструкцыі, пашырэння і тэхнічнага пераўзбраення;
выкананнем работнікамі правіл пажарнай бяспекі пры правядзенні агнявых і рамонтных работ;
падрыхтоўкай работнікаў да дзеянняў у надзвычайных сітуацыях.
7. Арганізацыя ўзаемадзеяння з адміністрацыяй і службамі бібліятэкі, арганізацыямі незалежна ад іх арганізацыйна-праварвых формаў па пытаннях павышэння ўстойлівасці функцыянавання бібліятэкі і абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
8. Арганізацыя і ажыццяўленне пастаяннага кантролю над супрацьпажарным станам бібліятэкі ў цэлым.
9. Ажыццяўленне праз адміністрацыю бібліятэкі мерапрыемстваў, накіраваных на:
укараненне ў складах, памяшканнях, устаноўках, асобных агрэгатах сучасных сістэм супрацьпажарнай аховы;
зніжэнне пажарнай небяспечнасці тэхналагічных працэсаў і асобных аперацый;
укараненне сучасных спосабаў і метадаў тушэння пажараў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
10. Удзел у распрацоўцы і (або) ўзгадненні праектаў інструкцый і іншых неабходных арганізацыйна-распарадчых дакументаў па пытаннях забеспячэння пажарнай бяспекі бібліятэкі.
11. Арганізацыя і правядзенне сумесна з адміністрацыяй бібліятэкі грамадскіх аглядаў супрацьпажарнага стану ўстановак, пажарна-тэхнічных канферэнцый, спаборніцтваў баявых разлікаў добраахвотных пажарных дружын.
12. Аказанне практычнай і метадычнай дапамогі ў распрацоўцы праграм навучання работнікаў бібліятэкі і падрыхтоўцы навучальна-метадычнай літаратуры, дапаможнікаў па пытаннях аховы насельніцтва і тэрыторый аднадзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і пажарнай бяспекі.
13. Арганізацыя правядзення навучання мерам супрацьпажарнай бяспекі і дзеянням пры пажары, інструктажоў, гутарак з персаналам бібліятэкі, у тым ліку з часова працуючым.
14. Удзел у расследаванні пажараў, аварый і надзвычайных сітуацый, якія адбыліся ў бібліятэцы.
15. Інфармаванне адміністрацыі па пытаннях бяспечнага стану бібліятэкі.
16. Распрацоўка на аснове аналізу бяспечнага стану арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўстойлівасці функцыянавання бібліятэкі.
17. Тушэнне пажараў, ліквідацыя аварый, надзвычайных сітуацый, вядзенне аварыйна-выратавальных работ у бібліятэцы.
Структура і штаты
Начальнік паста: Баркоўская Наталля Валер'еўна
Старшы інспектар паста: Паўлавец Таццяна Аляксандраўна
Тэл.: (8 017) 368 97 73 (унутр. 75 10)
Факс: (8 017) 293 29 89
Пункт сувязі ППП-37 (кругласутачна): унутр. 75 10
цокальны паверх (каля трансфарматарнай падстанцыі № 3)