Вельмі часта чалавек пасля напружанага працоўнага дня, паставіўшы разагравацца на пліту ежу, уключае тэлевізар, закурвае папяросу і, зручна ўладкаваўшыся ў крэсле, засынае… Аналіз статыстычных даных паказвае, што больш за 50 % пажараў з гібеллю людзей адбываецца менавіта ў той момант, калі чалавек спіць. Пазбегнуць пажару можна, устанавіўшы аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі адчувальныя нават да нязначнага задымлення ў памяшканні, і менавіта гэта садзейнічае хуткаму выяўленню ўзгарання на ранняй стадыі яго развіцця. Пры паяўленні дыму апавяшчальнікі выдаюць танальны гукавы сігнал, які здольны апавясціць і нават разбудзіць чалавека, які спіць. АПА зусім не псуюць інтэр’ер, а іх сілкаванне ажыццяўляецца ад батарэйкі тыпу “КОРУНД”, якая не патрабуе замены на працягу года.
АПА можна ўстанавіць у жылых дамах і кватэрах, на дачах, у гандлёвых павільёнах, кіёсках, гаражах.
У 2009 годзе ў Рэспубліцы адбылося больш за 9 тысяч пажараў, у якіх загінула 989 чалавек, у тым ліку 32 дзіцяці. Больш за палову пажараў з гібеллю людзей адбываецца ў той момант, калі чалавек спіць. У сне чалавек не адчувае паху дыму і таму найбольш безабаронны. Своечасова выявіць загаранне і тым самым прадухіліць пажар, гібель дюдзей і матэрыяльны ўрон можна, устанавіўшы ў кватэры аўтаномны пажарны апавяшчальнік (АПА). Устройства мацуецца на столі жылога пакоя пры дапамозе шурупаў, працуе ад батарэек тыпу “Крона”. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік просты пры эксплуатацыі і не патрабуе абслугоўвання ў спецыялізаванай арганізацыі. Вы можаце набыць і ўстанавіць яго самастойна.
У адпаведнасці з “Рэспубліканскай комплекснай праграмай сацыяльнай падтрымкі пажылых людзей, ветэранаў і асоб, пацярпелых у выніку войнаў, на 2006 – 2010гг.” аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі бясплатна ўстанаўліваюць работнікі ЖЭУ у кватэрах інвалідаў, пажылых людзей, ветэранаў працы, мнагадзетных сямей. У Першамайскім раёне ў 2009 годзе ўстаноўлены 501 АПА.
У Першамайскім раёне з 2002 года 46 фактаў, калі спрацавалі АПА, у выніку было выратавана 48 чалавек, эвакуіравана 74 чалавекі.
Абсталяванне кватэр аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі (АПА) – адзін з найбольш эфектыўных спосабаў забеспячэння бяспекі людзей, які зарэкамендаваў сябе як у Рэспубліцы Беларусь, так і за мяжой. Дзякуючы АПА ў краіне выратавана 1 177 чалавек.
Практыка паказвае, што верагоднасць выяўлення пажару і яго ліквідацыі ў пачатковай стадыі ў дамах, абсталяваных АПА, у 8,6 раза вышэй у параўнанні з неабсталяванымі, а гібель людзей у 5,5 раза ніжэй. У 2009 годзе 96,9 % выпадкаў пажараў з гібеллю людзей адбыліся ў памяшканнях, не абсталяваных апавяшчальнікамі.
Статыстыка пажараў
21.12.2009 года ў 02 гадзіны 3 хвіліны на Ц АК пры МГУ МНС паступіла паведамленне пра загаранне пасцельных прыналежнасцей у кватэры жылога дома № 52 па вул.Каліноўскага. Прычына загарання – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні сынам гаспадара, які нідзе не працаваў. У выніку задымлення ўключыўся аўтаномны пажарны апавяшчальнік, устаноўлены ЖЭК-52 у 2008 годзе. Падраздзяленнямі МНС было выратавана 2 чалавекі.
14.12.2009 года ў 14 гадзін 20 хвілін на ЦАК пры МГУ МНС паступіла паведамленне пра загаранне ежы на газавай пліце ў кватэры жылога дома № 79 па вул. Каліноўскага. Спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік, устаноўлены ЖЭК-35 у 2007 годзе. Галоўны кватэранаймальнік, пенсіянер 1948 г. н., у момант пажару дома не знаходзіўся. Пакінуў ежу на ўключанай пліце яго знаёмы, інвалід III групы. Пачуўшы сігнал АПА, мужчына патэлефанаваў на нумар 101і быў выратаваны падраздзяленнямі МНС.
15.12.2009 года ў 13 гадзін 55 хвілін на ЦАК пры МГУ МНС паступіла паведамленне пра загаранне ежы на газавай пліце ў кватэры жылога дома № 79 на пр. Пераможцаў. Вінаваты гаспадар кватэры, пенсіянер. Спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік, устаноўлены ЖЭС-97 у 2005 годзе. Падраздзяленнямі МНС выратавана маёмасць у кватэры.
16.12.2009 года ў 17 гадзін 08 хвілін на ЦАК пры МГУ МНС паступіла паведамленне пра загаранне ежы на газавай пліце ў кватэры жылога дома № 80 па вул. Ціміразева. Вінаваты гаспадар кватэры, пенсіянер. Спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік, устаноўлены ЖЭС-97 у 2006 годзе. Падраздзяленнямі МНС выратаваны гаспадар кватэры.
17.12.2009 года ў 09 гадзін 38 хвілін на ЦАК пры МГУ МНС паступіла паведамленне пра загаранне ежы на газавай пліце ў кватэры жылога дома № 56 па вул. В. Харужай. Вінавата гаспадыня кватэры, пенсіянерка. Спрацавалі тры аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, устаноўленыя ЖЭС-72 у 2007 годзе. Падраздзяленнямі МНС выратавана гаспадыня кватэры.
06.12.2009 года ў 18 гадзін 43 хвіліны на ЦАК пры МГУ МНС паступіла паведамленне пра загаранне ежы на газавай пліце ў кватэры жылога дома № 8 па вул. Калеснікава. Вінаваты гаспадар кватэры, які паставіў гатаваць ежу на пліту, а сам пакінуў кватэру. Спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік, устаноўлены будаўнічай арганізацыяй у 2008 годзе, гук якога пачула суседка і патэлефанавала на нумар 101. Падраздзяленнямі МНС выратавана маёмасць у кватэры.
Пажарна-прафілактычная частка Першамайскага РАНС.