ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіЭканоміка, рэжым, эксплуатацыя будынка і абсталяванняСлужба бяспекі і рэжымуПажарна-прафілактычная часць Пажарная бяспека і правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях Агнявыя работы

Агнявыя работы

Першамайскі РАНС нагадвае, што пры арганізацыі і правядзенні агнявых работ на прадпрыемствах павінны няўхільна выконвацца правілы пажарнай бяспекі.

Пра месца і час правядзення агнявых работ не менш як за 2 гадзіны павінны быць апавешчаны раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, пажарная ахова аб'екта, служба аховы працы і тэхнікі бяспекі.

Выканаўцамі агнявых работ могуць быць людзі, якія прайшлі адпаведную падрыхтоўку і праверку ведаў, атрымалі талон аб праходжанні пажарна-тэхнічнага мінімуму і штогод пацвярджаюць свае веды.

Месца правядзення агнявых работ павінна быць забяспечана першаснымі сродкамі пажаратушэння, указанымі ў нарадзе-допуску, а пры наяўнасці ў будынку ўнутранага супрацьпажарнага водаправода ад бліжэйшага пажарнага крана пракладваецца рукаўная лінія.

Працоўнае месца павінна быць ачышчана ад гаручых матэрыялаў, а змешчаныя на адлегласці менш за 5 м згаральныя канструкцыі павінны быць надзейна абаронены ад узгарання металічнымі экранамі або палітыя вадой. Пляцоўкі, змешчаныя ў зоне правядзення агнявых работ, павінны быць ачышчаныя ад узрывапажаранебяспечных прадуктаў.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты