ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіЭканоміка, рэжым, эксплуатацыя будынка і абсталяванняСлужба бяспекі і рэжымуПажарна-прафілактычная часць Пажарная бяспека і правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях Асноўныя прычыны ўзнікнення пажару

Асноўныя прычыны ўзнікнення пажару

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажару з'яўляюцца: парушэнне правіл устройства і эксплуатацыі электраабсталявання, печаў, неасцярожнае абыходжанне з агнём, і самая распаўсюджаная сярод дзяцей прычына – свавольства з агнём.

За мінулы перыяд 2011 года ад пажараў загінула 11 дзяцей. Галоўнымі віноўнікамі гэтага, як паказвае практыка, з'яўляюцца дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Схема абставін узнікнення дадзеных пажараў, як правіла, банальная і ўніверсальная – канікулы, дзеці ў гасцях у бабуль, дзядуляў, у вёсках паляць з сябрамі леташнюю траву, разводзяць вогнішчы на гарышчах, у адрынах, вазоўнях, падпальваюць салому, паперу, кідаюць падпаленыя запалкі, не задумваючыся пра наступствы.

Паважаныя дарослыя! Не пакідайце запалкі, запальніцы і іншыя пажаранебяспечныя прадметы навідавоку ў дзяцей. Памятайце, што кошт вашай бесклапотнасці можа быць занадта высокі.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты