ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіЭканоміка, рэжым, эксплуатацыя будынка і абсталяванняСлужба бяспекі і рэжымуПажарна-прафілактычная часць Пажарная бяспека і правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях Да ўвагі аўтааматараў

Да ўвагі аўтааматараў

У памяшканнях, пад навесамі і на адкрытых пляцоўках для размяшчэння транспарту забараняецца:

  • ставіць транспартныя сродкі ў колькасці, што перавышае норму, парушаць план іх расстаноўкі, памяншаць адлегласць паміж імі;
  • загрувашчваць выязныя вароты і праезды;
  • выконваць кавальскія, тэрмічныя, зварачныя, малярныя і дрэваапрацоўчыя работы, а таксама прамыўку дэталей з выкарыстаннем лёгкіх на загаранне і гаручых вадкасцей;
  • трымаць транспартныя сродкі з адкрытымі гарлавінамі паліўных бакаў, а таксама пры наяўнасці цечы паліва ці масла;
  • запраўляць транспартныя сродкі палівам ці зліваць паліва з іх;
  • захоўваць тару з-пад паліва, а таксама паліва і масла (акрамя гаражоў індывідуальнага транспарту);
  • падзараджаць акумулятары непасрэдна на транспартных сродках;
  • падаграваць рухавікі адкрытым агнём (вогнішчы, факелы, паяльныя лямпы), карыстацца адкрытымі крыніцамі агню для асвятлення;
  • ставіць на агульных стаянках транспартныя сродкі для перавозкі лёгкіх на загаранне і гаручых вадкасцей, а таксама гаручых газаў.

У гаражах індывідуальнага карыстання, дадаткова да вышэй названых патрабаванняў, не дазваляецца захоўваць мэблю, прадметы дамашняга ўжытку з гаручых матэрыялаў і да т.п., а таксама запас паліва больш за 20 л і масла больш за 5 л.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты