ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіЭканоміка, рэжым, эксплуатацыя будынка і абсталяванняСлужба бяспекі і рэжымуПажарна-прафілактычная часць Пажарная бяспека і правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях Дзеянні пры пажары ў лесе

Дзеянні пры пажары ў лесе

Лясны пажар, які распачынаецца, можна патушыць саматугам. Для гэтага досыць пучка галінак лісцяных дрэваў даўжынёй 1,5–2 м. Наносьце слізгаючыя ўдары па беражку агню збоку ў бок ачага пажару і збівайце асноўнае полымя. Пры кожным наступным удары пучок галінак затрымайце, прыціскаючы да палымнеючага краю і выварочваючы яго.

Калі ёсць лапата, то ўздоўж краю агню выкапайце ямкі або невялікія равы, грунт з якіх закідайце ў ніжнюю частку полымя. Спачатку збіце агонь, затым, спыніўшы пажар, на край зноў насыпце грунт суцэльнай палоскай вышынёй 6–8 см і шырынёй 0,5 м.

Распаўсюджванне ляснога пажару можна спыніць, горнучы на шляху руху агню гаручыя матэрыялы. Шырыня вычышчанай паласы павінна быць не менш за 0,5 м. Калі побач з месцам загарання ёсць вадаём, то вада – найбольш эфектыўны сродак тушэння агню.

Калі не ўдаецца самастойна патушыць узгаранне, то, не губляючы часу, тэлефануйце ў службу выратавання па тэлефоне 101.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты