ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіЭканоміка, рэжым, эксплуатацыя будынка і абсталяванняСлужба бяспекі і рэжымуПажарна-прафілактычная часць Пажарная бяспека і правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях Калі дом вось-вось абрушыцца

Калі дом вось-вось абрушыцца

Пачуўшы выбух або адчуўшы, што дом пачынае губляць устойлівасць, пастарайцеся пакінуць яго як мага хутчэй, па магчымасці захапіўшы дакументы і грошы. Пажадана не карыстацца ліфтам, а спускацца па лесвіцы, калі яна ўцалела. Панікаваць нельга, але рабіць усё трэба хутка. Апынуўшыся ўнізе, трэба адысці як мага далей ад сцен, якія могуць абваліцца. Правілы паводзін тыя ж, што і пры землятрусе: адразу адключыць газ і электрычнасць, адчыніць уваходныя дзверы, выбраць месца ў капітальных сценах, а то і проста схавацца пад ложкам або пад сталом.

Калі вас заваліла абломкамі, не трэба панікаваць: дапамога абавязкова прыйдзе. Пастарайцеся выбраць найбольш зручнае месца або позу, калі абстаноўка дазваляе, высветліце, ці няма каго-небудзь побач, а галоўнае – паспрабуйце паведаміць пра сябе людзям, якія засталіся на волі. Стукайце абуткам па сцяне, крычыце, біце цаглінай па цаглінах або па металічнай трубе, набірайце любы знаёмы нумар па мабільным тэлефоне.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты