ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіЭканоміка, рэжым, эксплуатацыя будынка і абсталяванняСлужба бяспекі і рэжымуПажарна-прафілактычная часць Пажарная бяспека і правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях Калі ў доме пажар

Калі ў доме пажар

Пажар у кватэры, у доме, на дачы можа ўзнікнуць і па нашай віне, із-за абставін, што ад нас не залежаць (напрыклад, удар маланкі). Калі мы неасцярожна абыходзімся з агнём, карыстаемся сапсаванымі электрапрыборамі або проста ўключаем у адну разетку і пыласос, і халадзільнік, і электрачайнік, – чакай пажару!

Што, акрамя асцярожнага абыходжання з агнём і электрапрыборамі, дапаможа не дапусціць пажару?

Не сушыце вымытую бялізну над газавай плітой, не разагравайце на ёй вогненебяспечныя вадкасці (лакі і фарбы). Не пакідайце ўключаным тэлевізар, калі кладзяцеся спаць. Абзавядзіцеся бытавым вогнетушыцелем і захоўвайце яго ў даступным месцы.

А калі ГЭТА ўсё ж такі здарылася?

Галоўнае, не панікаваць, а дзейнічаць рашуча і хутка. Калі вы бачыце, што агонь разгараецца і ахоплівае ўсё большую плошчу, неадкладна пакіньце кватэру. Перакрыйце газ і дапамажыце выйсці з небяспечнай зоны маленькім дзецям і старым. Спускацца лепш па лесвіцы, а не ў ліфце: у выпадку распаўсюджання пажару па ўсім будынку ліфт можа спыніцца і ператварыцца ў сапраўдную пастку. Калі ачаг загарання маленькі, выклікаўшы па тэлефоне 101 пажарных, пачынайце тушыць агонь самастойна. Выкарыстайце вогнетушыцель, заліце месца загарання вадой, накрыйце полымя дываном або коўдрай. Электрапрыборы, якія загарэліся, можна тушыць, толькі адключыўшы іх ад крыніцы току.

Нельга адчыняць вокны ў час пажару: прыток кіслароду дае агню сілы разгарэцца. Калі пажар патушыць не ўдалося, а пакінуць будынак ужо цяжка, вывесіце ў акне "знак бяды" – белую прасціну – і абдумайце шляхі да выратавання. Пажарныя вам, канечне, пастараюцца дапамагчы, але бывае, што хвіліна вырашае ўсё. Калі вы жывяце на адным з першых паверхаў, шлях да выратавання ляжыць толькі праз акно. Кіньце ўніз матрацы, падушкі, коўдры; скараціце вышыню скачка, выкарыстаўшы прывязаныя да батарэй ацяплення вяроўкі, шторы або прасціны.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты