ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіЭканоміка, рэжым, эксплуатацыя будынка і абсталяванняСлужба бяспекі і рэжымуПажарна-прафілактычная часць Пажарная бяспека і правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях Калі гарыць аўтамабіль

Калі гарыць аўтамабіль

Будзьце ўважлівыя: пажар у машыне можна распазнаць практычна адразу. Пах бензіну або гарэлай гумы ў кабіне, з'яўленне дыму з-пад капота – усё гэта фактары, якія папярэднічаюць загаранню і пажару.

Пры тушэнні разлітага пад машынай паліва скарыстайцеся вогнетушыцелем, падаючы пену або парашок у напрамку ад краю да цэнтра агню. Пры тушэнні ўзгарання пад капотам паступова і асцярожна адкрыйце яго – пажадана збоку палкай або манціроўкай, бо пры гэтым магчымы выкід полымя. Накіроўвайце вогнетушыцель на агонь найболей інтэнсіўнага гарэння або накрыйце полымя брызентам, закідайце пяском, рыхлай зямлёй, снегам, заліце вадой. Не прыступайце да тушэння, калі вы ў прамасленай вопратцы або вашы рукі змочаны бензінам – гэта вельмі небяспечна. Пры немагчымасці хутка ліквідаваць узгаранне адыдзіце ад машыны на бяспечную адлегласць, бо можа падарвацца паліўны бак. Ні ў якім разе не садзіцеся ў падпалены аўтамабіль і не спрабуйце яго завесці. У радыусе небяспечнай зоны (не менш за 10 метраў) не павінна быць людзей.

Падчас чакання пажарнікаў палівайце вадой аўтамабілі, якія стаяць побач, каб агонь не перакінуўся на іх, або адкаціце іх убок з дапамогай прахожых і вадзіцеляў. Калі ў кабіне падпаленага аўтамабіля знаходзіцца чалавек, а дзверы заклінавала, то ўзламайце дзверы або выбіце шкло (манціроўкай, каменем або нагамі). Выцягніце пацярпелага з машыны, выклічце “хуткую” і акажыце яму першую медыцынскую дапамогу або адпраўце яго ў найбліжэйшы медпункт на першай жа спыненай вамі машыне, запомніўшы або запісаўшы яе нумар.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты