ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіЭканоміка, рэжым, эксплуатацыя будынка і абсталяванняСлужба бяспекі і рэжымуПажарна-прафілактычная часць Пажарная бяспека і правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях Калі ёлка тоіць небяспеку

Калі ёлка тоіць небяспеку

Асаблівай увагі патрабуе ёлка. Пры пакупцы святочнага дрэўца аддавайце перавагу ёлкам з моцным пахам свежай ігліцы, ліпкім навобмацак ствалом. Калі вы яе набылі загадзя, то трымайце на марозе. Не купляйце ёлку, на якой ужо з’явіліся жоўтыя іголкі.

Ёлку трэба ўсталёўваць на трывалым аснаванні так, каб галіны не датыкаліся да сцен і столі, а электрапрыборы, якія знаходзяцца ў пакоі, размяшчаліся не бліжэй за 1 метр. Яна не павінна перашкаджаць праходу.

Упрыгожвайце ёлачку электрычнымі гірляндамі толькі заводскай вытворчасці, якія маюць сертыфікат адпаведнасці. Не дапускайце эксплуатацыі гірляндаў пры наяўнасці ў іх скрутак і няспраўнасцей. Калі выходзіце з дому, не забудзьце выключыць гірлянды з сеткі. Ні ў якім выпадку не пакідайце дзяцей каля асветленай ёлкі.

Адкрытыя крыніцы агню, такія як свечкі і бенгальскія агні, пагражаюць стратай не толькі святочнага настрою, але і страхі над галавой.

Калі ж ёлка загарэлася, тушыце яе любымі падручнымі сродкамі: вадой, пяском або зямлёй, накіньце на яе плотную тканіну, выкарыстайце вогнетушыцель. Для тушэння можна выкарыстаць і раствор мыючага сродку, напрыклад, пральнага парашку.

Ёлку трэба вынесці з дому адразу ж, як толькі яна пачне асыпацца. Не пакідайце сухую елку ў доме, гаражы або каля пад’езда.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты