ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіЭканоміка, рэжым, эксплуатацыя будынка і абсталяванняСлужба бяспекі і рэжымуПажарна-прафілактычная часць Пажарная бяспека і правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях Небяспека на кухні

Небяспека на кухні

Кожны чацвёрты пажар у жылым доме пачынаецца на кухні. Не пакідайце ежу на агні без дагляду: калі вы карыстаецеся газавай плітой, скразняк можа пагасіць гарэлку, а гэта, у сваю чаргу, можа прывесці да выбуху. Акрамя таго, розныя гатункі алею, які прымяняецца для прыгатавання ежы, могуць загарэцца пры тэмпературы каля 4 500º С.

Ніколі не вылівайце гарачы алей у ракавіну. Не карыстайцеся вадой, каб патушыць алей або тлушч, якія гараць, таму што гэта выкліча распаўсюджанне агню па ўсёй кухні.

Калі магчыма, ізалюйце крыніцу энергіі (спыніце падачу газу, электратоку). Накрыйце фрыцюрніцу, патэльню або каструлю накрыўкай або мокрай тканінай, каб патушыць полымя. Пакіньце іх накрытымі да поўнага ахалоджвання алею, інакш агонь успыхне зноў.

Ануча з грубага палатна – гэта вогнетушыцель дамашняй гаспадыні. Яе трэба накінуць на рукі, каб засцерагчы іх ад агню, а затым асцярожна апусціць у разгорнутым выглядзе на сасуд, што гарыць, не даючы анучы кантактаваць з вадкасцю.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты