ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіЭканоміка, рэжым, эксплуатацыя будынка і абсталяванняСлужба бяспекі і рэжымуПажарна-прафілактычная часць Пажарная бяспека і правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях Небяспека, звязаная з курэннем

Небяспека, звязаная з курэннем

Кожны шосты пажар узнікае па віне курыльшчыкаў. Каб пазбегнуць гэтага, расстаўце па ўсіх пакоях попельніцы ў дастатковай колькасці. Яны павінны быць умяшчальныя і прызначаныя толькі для недакуркаў.

Перш чым вытрасці попельніцу ў вядро для смецця, пераканацеся, што ў ёй няма недакуркаў, якія яшчэ гараць. Ніколі не курыце ў ложку.

Памятайце! Большасць пажараў узнікае па віне курыльшчыкаў, якія знаходзяцца ў нецвярозым стане.

Для таго, каб пазбегнуць трагедыі, выконвайце элементарныя правілы пажарнай бяспекі:

  1. Ні ў якім выпадку не курыце ў стане алкагольнага ап’янення.
  2. Не курыце паблізу лёгкіх на загаранне і гаручых вадкасцей.
  3. Курыце толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах.
  4. Попельніцы павінны быць зроблены з негаручага матэрыялу. Пры напаўненні попельніцы не лянуйцеся ачышчаць яе ад смецця, таму што найменшая іскра можа запаліць яго.
  5. Захоўвайце запалкі, запальніцы, цыгарэты ў недаступным для дзяцей і старых людзей месцы.

Памятайце, што лягчэй прадухіліць пажар, чым потым шкадаваць аб яго выніках!

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты