Неабходна патэлефанаваць у пажарную аварыйна-выратавальную службу па тэлефоне 101.
Ні ў якім выпадку не спрабуйце самі пранікнуць у падвал: гэта можа скончыцца для вас трагічна.
Калі вы жывяце на першым паверсе і ў кватэры стаў з’яўляцца дым, адчыніце вокны (але не дзверы ў пад’езд), а затым пакіньце кватэру, апавясціўшы суседзяў. Дачакайцеся прыезду пажарных на вуліцы. На вышэйшых паверхах рэкамендуецца таксама адчыніць вокны.
Калі вы ўсё ж такі зайшлі ў падвал або апынуліся там у момант пажару, прабірайцеся або нізка прыгнуўшыся, або паўзком. Старайцеся дыхаць праз тканіну, анучу. Калі вы заблукалі, пастарайцеся вызначыць, у які бок больш выцягвае дым, значыць, хутчэй за ўсё, там дзверы.
Заўвага: у час пажару ў падвале з-за слабага прытоку паветра ўзнікае вельмі высокая тэмпература, так што можна арыентавацца па ёй і навобмацак па сценах. Тым не менш, калі выхад не знойдзены, не адчайвайцеся, ляжце ў праходзе, дзе параўнальна не вельмі высокая тэмпература, і пастарайцеся чым-небудзь накрыцца. Рана або позна вас знойдуць.